Беларуская Служба

Літва ўзмоцніць ахову мяжы з Беларуссю

18.10.2021 17:19
За апошнія суткі на мяжы было зафіксавана 40 спробах незаконнага перасячэння, а за ўвесь мінулы тыдзень – больш за 120 такіх спробаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneLietuvos Respublikos vidaus reikalų ministerija

Яшчэ ў ліпені на дапамогу да Літоўска-беларускай мяжы накіравана 260 літоўскіх салдат. У МЗС Літвы паведамляюць, што на працягу сутак да мяжы прыбудуць яшчэ 64 салдаты. Вільня тлумачыць, што гэта рэакцыя на большую колькасць нелегальных спробаў перасячэння мяжы.

Кіраўніца МУС Літвы Агне Білатайтэ падкрэсліла, што трэба быць гатовым да горшых сцэнароў. «Пакуль мяжа з Беларуссю не цалкам абсталяваная сістэмамі маніторынгу і не пабудаваны фізічны бар'ер, кантроль павінен быць узмоцнены», – заявіла палітык.

Ужо больш за два месяцы памежная служба Літвы не пускае нелегальных мігрантаў у краіну. За апошнія суткі на мяжы было зафіксавана 40 спробаў незаконнага перасячэння, а за ўвесь мінулы тыдзень – больш за 120 такіх спробаў.

iar/эж

Штурм польскай мяжы працягваецца

12.10.2021 12:23
Дзеянні Варшавы па перадухіленні міграцыйнага крызісу знаходзяць поўную падтрымку ў Брусэлі.

Спецслужбы Польшчы: Сілавікі Лукашэнкі зарабляюць на нелегальнай міграцыі

15.10.2021 16:26
«Грошы таксама паступаюць у адміністрацыю Лукашэнкі».