Беларуская Служба

Прэзідэнты краінаў Балтыі і Польшчы выступілі ў абарону «Мемарыяла»

26.11.2021 10:28
Яны «поўныя падзякі за працу грамадзян Расіі, якія гатовыя распавесці ўсю праўду аб нязручнай гісторыі і парушэнні правоў чалавека таталітарнымі рэжымамі».
ІлюстрацыяКрыніца: PAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

«Мы, прэзідэнты Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі, выказваем занепакоенасць гістарычным рэвізіянізмам, што адбываецца ў Расіі, і ў прыватнасці магчымасцю закрыцця таварыства «Мемарыял», – чытаем у заяве прэзідэнтаў Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі ў дачыненні да арганізацыі «Мемарыял».

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзідэнт Літовы Гітанас Наўседа, а таксама прэзідэнт Латвіі Эгіос Левітс і прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс выступілі ў чацвер, 26 лістапада з заявай у абарону Міжнароднага гісторыка-асветніцкіага, праваабарончаага і дабрачыннага таварыства «Мемарыял», нацыянальныя лідары асудзілі гістарычны рэвізіянізм Расіі.

У сваё заяву прэзідэнты нагадалі, што «Мемарыял» з'яўляецца адной з найстарэйшых незалежных арганізацый, якія займаюцца абаронай правоў чалавека ў Расіі і дакументуюць сталінскія злачынствы на ўсёй тэрыторыі былога Савецкага Саюза. «Мы вельмі цэнім самаадданасць і рашучасць супрацоўнікаў «Mемарыяла» ва ўшанаванні памяці ахвяр савецкіх злачынстваў, учыненых супраць польскага, літоўскага, латвійскага і эстонскага народаў, а таксама супраць мільёнаў рускіх, украінцаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў».

Прэзідэнты таксама адзначылі, што яны «поўныя падзякі за працу грамадзян Расіі, якія гатовыя распавесці ўсю праўду аб нязручнай гісторыі і парушэнні правоў чалавека таталітарнымі рэжымамі».

У Маскве пачаўся працэс ліквідацыі «Мемарыяла». Вярхоўны суд разглядае заяву Генпракуратуры РФ, якая абвінавачвае абʼяднанне ў парушэнні закона аб «замежных агентах». На думку кіраўніцтва «Мемарыяла», абвінавачванні беспадстаўныя і палітычна матываваныя.

pap/эж

Улады Расіі хочуць ліквідаваць найстарэйшую праваабарончую арганізацыю «Мемарыял»

23.11.2021 15:06
Судовае паседжанне аб ліквідацыі «Мемарыяла» мусіць адбыцца 29 лістапада.

Вярхоўны суд Расіі абвясціў паўзу ў справе па ліквідацыі «Мемарыялу»

25.11.2021 17:37
Падчас слуханняў у зале прысутнічалі дыпламаты з 20 краін, у тым ліку з Польшчы.