Беларуская Служба

Украіна ўшаноўвае памяць ахвяр Галадамору

27.11.2021 11:09
Колькасць чалавечых ахвяр ад Галадамору-генацыду 1932-33 гадоў складае каля 4 мільёнаў чалавек.
  -32-   ,        ,
«Свяча памяці» -32-х метровая бетонная капліца, выкананая ў форме белай свечкі з пазалочаным полымем, Кіеў Polskie Radio dla Zagranicy/Eduard Zholud

Дзень памяці ахвяр Галадамору – гэта штогадовая жалобная дата ва Украіне. Напрыканцы лістапада ўкраінцы ўшаноўваюць памяць усіх людзей, якія загінулі падчас трох галадамораў у ХХ стагоддзі. Дата ўстаноўлена з мэтай ушанавання памяці мільёнаў людзей, пацярпелых ад злачынных дзеянняў савецкай улады.

Упершыню памятная дата была ўстаноўлена ўказам Леаніда Кучмы ў 1998 годзе. Адзначаецца ён штогод у чацвёртую суботу лістапада. Дзень памяці ахвяр Галадамору ў 2021 годзе выпадае на 27 лістапада.

Афіцыйна свята называецца Днём памяці ахвяр галадамораў, бо такіх галадамораў было тры: у 1921-1923, 1932-1933 і 1946-1947 гг. Галадамор 1932-33 гадоў забраў больш за ўсё жыццяў. Дадзеныя навукова-дэмаграфічнай экспертызы паказваюць на тое, што агульная колькасць чалавечых ахвяр ад Галадамору-генацыду 1932-33 гадоў складае каля 4 мільёнаў чалавек, а страты украінцаў у частцы ненароджаных перавышаюць 6 мільёнаў.

Галадамор быў арганізаваны савецкай уладай і некаторымі краінамі свету прызнаны генацыдам украінскага народа. Сам Савецкі Саюз адмаўляў факт масавай смерці жыхароў Украіны ад штучнага голаду. Толькі пасля здабыцця незалежнасці былі апублікаваныя архіўныя дакументы і сведчанні відавочцаў.

эж