Беларуская Служба

У Францыі зафіксавалі рэкордную колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам

12.01.2022 10:49
Па словах эпідэміёлагаў, Францыя набліжаецца да піку пятай хвалі эпідэміі, выкліканай штамам Амікрон.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneForum/Jacek Szydlowski

Нацыянальнае агенцтва аховы здароўя Францыі паведаміла, што за апошнія 24 гадзіны ў краіне было выяўлена 368 149 каранавірусных інфекцый. Папярэдні рэкорд, устаноўлены на мінулым тыдні, складаў больш за 332 тыс.

Колькасць пацыентаў, якія трапілі ў бальніцы з COVID-19, вырасла да 23 тысяч. У рэанімацыйных аддзяленнях знаходзяцца амаль 4000 хворых. Гэта самы высокі паказчык з мая мінулага года. У бліжэйшыя дні Францыя ўвядзе сістэму сертыфікатаў вакцынацыі, каб спыніць рост інфекцый і заахвоціць жыхароў прышчапляцца.

Французскія эксперты прагназуюць, што пятая хваля каранавіруса дасягне свайго піку ў сярэдзіне студзеня, а колькасць заражаных значна знізіцца ў лютым.

нг