Беларуская Служба

У прадстаўніцтве Польшчы пры ЕС можна будзе паставіць укол ад каранавіруснай інфекцыі

22.01.2022 08:55
Пастаяннае прадстаўніцтва арганізуе акцыю ў супрацы з Урадавым цэнтрам бяспекі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:whitesession/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пасольства Польшчы пры Еўрасаюзе ў Бруселі сёння ў трэці раз ператварылася ў пункт вакцынацыі ад COVID-19 для палякаў ды іх сем'яў. Пастаяннае прадстаўніцтва арганізуе акцыю ў супрацы з Урадавым цэнтрам бяспекі.

«Да ўдзелу ў вакцынацыі запрошаныя польскія грамадзяне, якія працуюць у еўрапейскіх установах, польскія настаўнікі, духавенства і сёстры з Польскай каталіцкай місіі, дыпламаты з польскага пасольства ў Бруселі, а таксама з дыппрадстаўніцтваў Францыі, Нідэрландаў і Люксембурга, сем’і польскіх дыпламатаў, у тым ліку сем’і супрацоўнікаў НАТА», – сказаў Польскаму радыё пасол Польшчы пры Еўрасаюзе Анджэй Садась (Andrzej Sadoś).

Упершыню Пастаяннае прадстаўніцтва Польшчы пры Эўрасаюзе было пераўтворана ў пункт вакцынацыі ў пачатку траўня, а пазней у ліпені. Пасол паведаміў, што акцыя карыстаецца вялікай папулярнасцю.

IAR PR