Беларуская Служба

З пачатку ўварвання ва Украіну загінулі 27 400 расійскіх салдат

15.05.2022 19:33
Расіяне страцілі 2 958 бронемашын, 1 220 танкаў, 200 самалётаў і 164 верталёты.
  i    , , 13  2022 .
Частка пашкоджанага расiйскага танка вёска пад Харкавам, Украіна, 13 мая 2022 года.PAP/EPA/SERGEY KOZLOV

З пачатку ўварвання ва Украіне загінулі 27 400 расійскіх салдат. Пра гэта паведаміў украінскі Генштаб. Расіяне страцілі 2 958 бронемашын, 1 220 танкаў, 200 самалётаў і 164 верталёты.

Украінская армія пашкодзіла 13 расійскіх ваенных караблёў, знішчыла 555 артылерыйскіх сістэм, 195 рэактыўных сістэм залпавага агню і 89 сістэм супрацьпаветранай абароны.

Украінцы збілі 95 расійскіх ракет і 416 беспілотных лятальных апаратаў. Яны таксама знішчылі 2 087 адзінак ваеннай тэхнікі і паліўных цыстэрнаў.

IAR/аз

Расія нанесла ракетны ўдар па Львоўскай вобласці

15.05.2022 11:32
Паводле мясцовых уладаў, ракеты ўпалі на ваенны цэнтр у Яворове, прыкладна за 25 кіламетраў ад мяжы з Польшчай.

Украіна атрымае больш амерыканскай зброі

15.05.2022 18:25
Гэта вынік сустрэчы кіраўніка ўкраінскага МЗС з дзяржсакратаром ЗША ў Берліне.