Беларуская Служба

Тры краіны паабяцалі абараніць Фінляндыю і Швецыю, калі на іх нападзе Расія

16.05.2022 20:41
На фоне агрэсіўнай палітыкі Расіі і нападу на Украіну Швецыя і Фінляндыя, якія да гэтага часу прытрымліваліся нейтралітэту, прынялі рашэнне ўступіць у НАТА.
Швецыя і Фінляндыя плануюць стаць членамі НАТАshutterstock.com/Andrzej Rostek

Нарвегія, Данія і Ісландыя заявілі, што гатовыя аказаць падтрымку Фінляндыі і Швецыі ў выпадку, калі на гэтыя краіны нападзе Расія яшчэ да іх членства ў НАТА. Тры скандынаўскія краіны паабяцалі падтрымаць суседзяў «усімі неабходнымі сродкамі», паведаміў урад Нарвегіі.

Нагадаем, на фоне агрэсіўнай палітыкі Расіі і нападу на Украіну Швецыя і Фінляндыя, якія да гэтага часу прытрымліваліся нейтралітэту, прынялі рашэнне ўступіць у Паўночна-Атлантычны пакт. Рэагуючы на рашэнне Стакгольму і Хельсінкі Крэмль паведаміў, што ў адказ прадпрыме адпаведныя крокі.

вс