Беларуская Служба

Заўтра «Газпрам» спыняе пастаўкі газу ў Фінляндыю

20.05.2022 13:57
На гэтым тыдні фінская кампанія адмовілася плаціць «Газпраму» за пастаўкі газу ў рублях.
Ілюстрацыя evgenii mitroshin/Shutterstock

Расійская кампанія «Газпрам» паведаміла аб прыпыненні паставак прыроднага газу ў Фінляндыю заўтра раніцай, паведаміў галоўны імпарцёр газу ў Фінляндыі - Gasum.

Генеральны дырэктар фінскай кампаніі Міка Вільянен запэўніў, што краіна падрыхтаваная да гэтага кроку з боку Расіі і што ў бліжэйшыя месяцы не будзе ніякіх збояў у пастаўках газу.

«Газпрам» заяўляе, што газ спыняецца заўтра з 4-й гадзіны. Gasum пацвердзіў, што будзе пастаўляць блакітнае паліва ў Фінляндыю па нафтаправодзе Balticconnector, які злучае Фінляндыю з Эстоніяй.

На гэтым тыдні фінская кампанія адмовілася плаціць «Газпраму» за пастаўкі газу ў рублях. Фінскі імпарцёр газу папярэдзіў у сераду, што з-за гэтага Расія можа спыніць пастаўкі газу.

IAR/яс