Беларуская Служба

ВПС Украіны за суткі нанеслі 10 удараў па акупантах

14.08.2022 14:14
Падчас удараў ВПС знішчылі каля 15 баявых браніраваных машын і дзясяткі захопнікаў.
  ()
Украінскі пілот (ілюстрацыя)Крыніца: https://www.facebook.com/kpszsu

Паветраныя сілы Узброеных сілаў Украіны за суткі 13 жніўня нанеслі да 10 групавых авіяўдараў па пазіцыях расійскіх акупантаў. Пра гэта ВПС Украіны паведамілі на сваёй старонцы ў Facebook.

Такім чынам, на працягу ўсяго дня ўкраінская авіяцыя наносіла ўдары па акупантах на некалькіх аператыўных кірунках. Украінцы абстралялі апорныя пункты ўзводаў і рот, калоны танкаў, пазіцыі рэактыўных сістэм залпавага агню, пераправы і скапленні жывой сілы і тэхнікі праціўніка.

Падчас удараў ВПС знішчылі каля 15 баявых браніраваных машын і дзясяткі захопнікаў. Для гэтага былі задзейнічаны штурмавікі Су-25 і бамбавікі Су-24м, якія працавалі пад прыкрыццём знішчальнікаў.

hromadske.ua/эж