Беларуская Служба

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі Украіны: Уступленне ў НАТА створыць важныя перадумовы для выгнання расійскіх акупантаў

01.10.2022 09:32
Увечары 30 верасня, Украіна падала тэрміновую заяўку на ўступленне ў Паўночнаатлантычны альянс.
Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў Крыніца: rnbo.gov.ua

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў заявіў, што магчымае датэрміновае ўступленне Украіны ў НАТА створыць важныя перадумовы для выгнання расійскіх акупантаў. Палітык адзначыў, што Украіна прайшла вялікі шлях і выконвае ўсе ўмовы для сяброўства ў Паўночнаатлантычным альянсе. Больш за тое, дадаў Даднілаў, Украіна фактычна абараняе ўсходні фланг Паўночнаатлантычнага альянсу, не даючы расійскаму агрэсару прасунуцца ўглыб Еўропы:

-Украіна прайшла вялікі шлях, адпавядае ўсім крытэрам краін-членаў НАТА. Справа ў тым, што сёння мы абараняем не толькі сябе, мы абараняем усходні фланг Саюзу, краіны, якія ўваходзяць у яго. Мы практычна абараняем гэтыя краіны. Польшчу, краіны Балтыі, Чэхія... Гэта тыя краіны, якія ў выпадку паразы Украіны, не дай Бог, стануць наступнымі краінамі, якія Пуцін вельмі хацеў бы акупаваць і анексаваць.

Сярод пераваг сяброўства ў блоку для Украіны Аляксей Данілаў назваў дасягненне моцных гарантый нацыянальнай бяспекі, павагі да суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, а таксама стварэнне важных перадумоў для інтэграцыі з Еўропай.

Увечары 30 верасня, Украіна падала тэрміновую заяўку на ўступленне ў Паўночнаатлантычны альянс.

iar/эж


Данілаў: Украіна не мае ніякага дачынення да выбухаў на аэрадроме ў Беларусі

12.08.2022 09:49
Сакратар Рады Нацыянальнай абароны і бяспекі Украіны Аляксей Данілаў заявіў, што Украіна не мае ніякага дачынення да выбухаў на аэрадроме «Зябраўка» пад Гомлем.

Сакратар Рады бяспекі Украіны: Калі з боку Беларусі будуць ісці войскі, яны атрымаюць такі адказ, на які не разлічвалі

29.09.2022 09:46
Тым часам, БЧ рыхтуецца прыняць вялікую колькасць транспартных вагонаў з Расіі.