Беларуская Служба

Зяленскі: Украіна спадзяецца атрымаць комплексы Patriot і танкі Abrams

24.01.2023 08:01
Украінскі прэзідэнт намякнуў на прамое зацікаўленне Украіны да атрымання асноўнага баявога танка ЗША.
Уладзімір Зяленскі фота: president.gov.ua

Украіна чакае паставак зенітна-ракетных комплексаў Patriot, якія былі абяцаныя раней, і ўжо прыглядаецца да танкаў Abrams. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў сваім відэазвароце да ўдзельнікаў канферэнцыі гандлёва-прамысловых палат амерыканскіх штатаў. 

- 24 студзеня – роўна 11 месяцаў з пачатку жорсткай і жахлівай паўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны. Гэта таксама час, калі Украіна, Амерыка і ўсе нашы саюзнікі максімальна аб’яднаныя. 

Зяленскі адзначыў, што пасля заканчэння вайны Украіна зможа прапанаваць амерыканскаму бізнэсу шмат цікавых праектаў для рэалізацыі. Ужо зараз пачалося супрацоўніцтва з кампаніямі JP Morgan, Goldman Sachs, Starlink і Westinghouse.

Нягледзячы на ​​відавочнае жаданне Украіны атрымаць у сваё распараджэнне сучасныя заходнія танкі, да гэтага часу ЗША адхілялі магчымасць паставак свайго асноўнага танка Abrams. 

Амерыканцы настойваюць на тым, што іх танк не падыходзіць для выкарыстання ва Узброеных сілах Украіны на дадзеным этапе. Гэтая машына занадта пражэрлівая ў плане паліва, вельмі цяжкая ў абслугоўванні і рамонце, гавораць амерыканцы, зазначае агенцтва УНІАН.

вс