Беларуская Служба

Зяленскі: Акупанты хочуць адыграцца за леташнія паразы ў лютым

06.02.2023 07:56
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заяўляе, што расіяне хочуць адыграцца за леташнія паразы ў лютым, але Украіна павінна выстаяць.
 .
Уладзімір Зяленскі.Фота: t.me/V_Zelenskiy_official

«Шмат паведамленняў, што акупанты хочуць зрабіць нешта сімвалічнае ў лютым. Спрабаваць кампенсаваць свае леташнія паразы. Мы бачым гэта ўзмацненне ціску на розных кірунках фронту, а таксама ціск у інфармацыйным полі.

На Данеччыне вельмі цяжка – жорсткія баі. Але як бы цяжка ні было і які б ціск ні быў, мы павінны выстаяць. Мы павінны выкарыстоўваць і выкарыстоўваць кожны дзень і кожны тыдзень для ўмацавання нашай абароны на фронце, для ўмацавання нашай міжнароднай пазіцыі, для ўзмацнення ціску на Расію і для таго, каб даць нашым людзям новыя магчымасці перажыць гэты цяжкі час.

У нас няма іншай альтэрнатывы, акрамя як абараняцца і перамагаць», – заявіў Уладзімір Зяленскі ў сваім традыцыйным вячэрнім звароце.

Набліжаецца гадавіна пачатку поўнамаштабнай вайны, у сувязі з гэтым узнікае шмат версіяў таго, якія дзеянні будуць з боку Расіі. Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заявіў, што ў Сілах абароны чакаюць магчымых наступаў з боку Расіі да сімвалічнай даты 24 лютага, але заклікаў давяраць толькі афіцыйнай інфармацыі.

вх