Беларуская Служба

Паўднёвая Карэя пазычыць амерыканцам 500 тысяч 155-міліметровых патронаў

12.04.2023 08:12
Гэта дазволіць ЗША больш гнутка пастаўляць боепрыпасы ва Украіну.
Сцяг Паўднёвай Карэіфота: Pixabay.com/OpenClipart-Vectors

Вашынгтон і Сеул дамовіліся, што Паўднёвая Карэя пазычыць амерыканцам 500 тысяч 155-мм патронаў. Паведамляючы пра гэта, паўднёвакарэйская прэса тлумачыла, што гэта дазволіць Злучаным Штатам больш гнутка пастаўляць боепрыпасы ва Украіну.

Reuters прыводзіць паведамленне газеты The Dong-A Ilbo, якая спасылаецца на ананімную крыніцу ва ўрадзе. Паводле крыніцы, браць ракеты ў арэнду, а не прадаваць іх, – гэта значыць мінімізаваць магчымасць іх выкарыстання на ўкраінска-расійскім фронце. Пазычаныя боепрыпасы прызначаныя для папаўнення амерыканскіх запасаў.

Вашынгтон і Сеул раней паведамлялі аб перамовах на гэтую тэму. Аднак пакуль афіцыйнага пацверджання таго, што пагадненне дасягнутае, не было. Як паведамляе паўднёвакарэйская прэса, дамова была падрыхтавана ў мінулым месяцы.

Паўднёвая Карэя з'яўляецца адным з ключавых саюзнікаў ЗША і важным вытворцам боепрыпасаў. Аднак Сеул не хоча наўпрост падтрымліваць Кіеў, каб не раздражняць Маскву з-за яе сувязяў з КНДР.

IAR/нг