Беларуская Служба

Кіраўнік украінскай вайсковай выведкі знаходзіцца з візітам у Балгарыі

10.08.2023 14:15
Мэта яго паездкі – перамовы аб захоўванні, вытворчасці і дастаўцы зброі.
Сцяг БалгарыіLilimihailova/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіраўнік украінскай вайсковай выведкі Кірыл Буданаў накіраваўся ў Балгарыю. Мэта паездкі – перамовы аб захоўванні, вытворчасці і дастаўцы зброі. Ветэран вайны маёр Аляксей Гетман паясніў, што ўкраінскія склады зброі могуць быць размешчаныя за межамі краіны, каб на іх не маглі нападаць расіяне:

- У іх ёсць балгарскія тэрытарыяльныя воды, дзе мы можам плаваць караблямі. І сапраўды, хапае зброі часоў Варшаўскай дамовы, часоў Савецкага Саюза. Зараз вядуцца перамовы аб пастаўках і вытворчасці артылерыйскіх снарадаў і патронаў.

Аляксей Гетман дадаў, што з мінулага года Украіна павялічыла вытворчасць узбраення ў 12 разоў. Гэта значыць, што за месяц украінцы выпускаюць гадавы запас зброі.

IAR/аз

Украіна: Вайскоўцы знішчылі расійскі вузел сувязі ў раёне Бахмута

09.08.2023 11:01
За апошнія суткі ўкраінцы вялі наступ на Данбасе, Херсонскай вобласці і на поўдні краіны.

За мінулыя суткі ўкраінскія вайскоўцы знішчылі 820 расійскіх акупантаў

09.08.2023 12:11
З 1 па 7 жніўня са Сватаўска-Крэмінскага напрамку ў Белгарадскі шпіталь было накіравана каля 500 акупантаў з агнястрэльнымі раненнямі рознай ступені.