Беларуская Служба

Войска Польскае ўводзіць новыя элементы ў абмундзіраванні салдат і афіцэраў

21.01.2021 16:49
Многія датычаць жанчын-ваеннаслужачых, якіх становіцца ўсё больш у арміях свету, у тым ліку і ў Войску Польскім.
 -
Ваеннаслужачыя Ваенна-марскіх сіл Польшчы графіка: Inspektorat Wsparcia Sił Zbrojnych RP

Партал Defence24.pl паведамляе пра тое, што Войска Польскае ўводзіць новыя элементы ў абмундзіраванні салдат і афіцэраў. Акрамя таго, уводзяцца новыя правілы ў нашэнні формы адзення.

Многія датычаць жанчын-ваеннаслужачых, якіх становіцца ўсё больш у арміях свету, у тым ліку і ў Войску Польскім. Для прыкладу, жанчыны змогуць цяпер насіць штаны незалежна ад тэмпературы паветра. Раней штаны жанчыны маглі адзяваць пры нізкай тэмпературы, бо асноўным элементам службовай формы былі спадніцы. Іншай бачнай зменай, уведзенай у шэрагах ВМС, стала тое, што падчас службы на беразе альбо караблях матросы і афіцэры будуць мець сінюю штодзённую службовую форму замест чорнай. А вось салдаты і афіцэры Ваеннай жандармерыі будуць на службе насіць рэмень белага колеру, паведамляе пра некаторыя змены ў абмундзіраванні ваеннаслужачых Войска Польскага партал Defence24.pl.

вс