Беларуская Служба

Пусцеюць вясковыя хаты

31.07.2021 11:11
Ці Польшча пойдзе шляхам Чэхіі, дзе пустуе кожны чацвёрты загарадны дом.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:majgot/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ужо цяпер працэнт нежылых дамоў у польскіх вёсках даволі высокі. Хутчэй, за ўсё сітуацыя, будзе пагаршацца – піша Dziennik Gazeta Prawna. Ці Польшча пойдзе шляхам Чэхіі, дзе пустуе кожны чацвёрты загарадны дом.

СМІ даволі часта падымаюць тэму дэпапуляцыі, гэта значыць змяншэння колькасці насельніцтва. Гэта будзе асабліва бачна ў далёкіх ад буйных гарадоў раёнах Польшчы. Гэты працэс азначае не толькі паслабленне мясцовага попыту на прадукты і паслугі, таксама павелічэнне працэнта пажылых людзей.

Ужо можна заўважыць, што ў некаторых раёнах Польшчы ўсё больш і больш нежылых дамоў.

Найгоршая сітуацыя на г.зв. Усходняй сцяне Польшчы.

Нядаўні аналіз, заснаваны на прагнозе Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення, пацвердзіў, што найбольш пад пагрозай дэпапуляцыі знаходзяцца гміны на Падляшшы каля Сямятычаў, Бельска Падляшскага і Гайнаўкі. Яшчэ адзін рэгіён, якому да 2030 года пагражае найбольшая дэпапуляцыя, – гэта рэгіёны блізка мяжы з Украінай каля Тамашова-Любельскага і Грубяшова (Tomaszów Lubelski i Hrubieszów).

У выпадку дваццаці муніцыпалітэтаў з прагнозам самай хуткай дэпапуляцыі, у 2021-2030 гг. чакаецца зніжэнне колькасці насельніцтва нават 21,4%.

Дадзеныя Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), паказваюць, што ўжо 10 гадоў таму 10% польскага жылля (кватэр і дамоў), размешчаных у сельскай мясцовасці былі пустымі, у 2017 г – 7%.

Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця паведаміла, што паводле найноўшых дадзеных агульны працэнт пустых кватэр (памяшканняў і дамоў) найменшы ў ангельскай частцы Вялікабрытаніі – 1%, найбольшы ў Японіі – 14% (2018).

яс