Беларуская Служба

Падзенне даходаў і рэзкі падзел грамадства паводле палітычных поглядаў – вынікі даследавання

20.01.2022 15:25
Брытанскі даследніцкі цэнтр Chatham House правёў чарговы раўнд сацыялагічнага апытання «Погляд беларусаў на палітычны крызіс»
Аўдыё
  • Chatham House правёў чарговы раўнд сацыялагічнага апытання «Погляд беларусаў на палітычны крызіс»
Chatham House
Chatham House правёў чарговы раўнд сацыялагічнага апытання «Погляд беларусаў на палітычны крызіс»Screenshort

Даследчыкі задавалі пытанні, якім структурам давяраюць, як ставяцца да пэўных палітыкаў, што трывожыць найбольш. Апытанне праводзілі ў лістападзе 2021 года онлайн і толькі гарадскога насельніцтва.

Адметнасць вынікаў даследавання ў тым, што амаль усе беларусы адчуваюць сацыяльную напружанасць праз палітычны крызіс, назіраецца падзенне даходаў і рэзкі падзел грамадства паводле палітычных поглядаў.

Адметнасць вынікаў даследавання ў тым, што амаль усе беларусы адчуваюць сацыяльную напружанасць праз палітычны крызіс, назіраецца падзенне даходаў і рэзкі падзел грамадства паводле палітычных поглядаў.

Ментальна людзі ў верасні 2020 года, хаця ад падзей жніўня 2020 года, калі былі выбары прэзідэнта, прайшло ўжо паўтара года, адзначыў падчас прэзентацыі Рыгор Астапеня, палітолаг, дырэктар па даследаваннях Цэнтра новых ідэй у Беларусі, навуковы супрацоўнік Chatham House.

Астапеня сказаў, адзначыў, што ёсць пэўныя хібы ў такім метадзе даследавання, бо прыхільнікі Лукашэнкі больш кансерватыўныя ў плане тэхналогій, менш сацыяльна і эканамічна актыўныя і радзей карыстаюцца інтэрнэтам. Адпаведна, рэальная падтрымка Лукашэнкі і яго палітыкі на самай справе можа быць крыху вышэйшай, чым у выніках апытання.

Што тычыцца палітыкаў, то Аляксандр Лукашэнка і Віктар Бабарыка атрымалі самыя высокія рэйтынгі сярод гарадскіх жыхароў Беларусі: па 30% рэспандэнтаў адказалі, што гэтыя кандыдаты вартыя або найбольш вартыя быць прэзідэнтам Беларусі.


Наколькі давяраюць дзяржаўным інстытуцыям Наколькі давяраюць дзяржаўным інстытуцыям

Увогуле рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі амаль не змяняўся на працягу 2021 года.

– Рэйтынг Лукашэнкі застаецца на адным узроўні ўсе паўтара года. Думаю, гэта звязана з тым, што ён мабілізаваў усіх сваіх прыхільнікаў, гэта прыкладна 30 % у грамадстве. Яны застаюцца вернымі таму, што робяць. Гэта сведчыць пра тое, што некаторыя людзі, у тым ліку і я асабіста, маглі памыляцца, калі думалі, што прыхільнікі Лукашэнкі ўбачаць, што ён робіць і расчаруюцца ў ім. На жаль, усе рэпрэсіі, гвалт не паспрыялі таму, каб яго рэйтынг зменшыўся, – гаворыць навуковы супрацоўнік Chatham House Рыгор Астапеня.

Разам з тым у Аляксандра Лукашэнкі высокі антырэйтынг: 46% не сталі б галасаваць за яго. Антырэйтынг Віктара Бабарыкі склаў 24%. Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў у краіне.

Цікава, што Святлана Ціханоўская мае рэйтынг 10 %, яе крыху апярэджвае Павел Латушка, у яго 11 %.

Што тычыцца даверу да дзяржаўных структур, то прыхільнікі Лукашэнкі, лагічна ім давяраюць, але не давяраюць незалежным арганізацыям. З тымі, хто падтрымлівае пратэст, наадварот.

Беларускае войска атрымала найбольшы працэнт даверу – 38.  Найменш даверу выклікаюць дзяржаўныя СМІ – ім вераць 19%, 62% заявілі пра недавер, а астатнія не вызначыліся. ЦВК выклікае давер толькі ў 16% апытаных.


Наколькі давяраюць недзяржаўным арганізацыям Наколькі давяраюць недзяржаўным арганізацыям

З незалежных арганізацый больш за ўсё давяраюць СМІ – 41% апытаных. Аднак 34% не могуць адказаць. Яшчэ 24% не давяраюць.

Цікава, што найбольшы працэнт адказаў «не давяраю» сярод недзяржаўных структур набраў Офіс Святланы Ціханоўскай – 46%.

На шкале сацыяльнай дыстанцыі прыхільнікі і праціўнікі Лукашэнкі знаходзяцца на максімальнай дыстанцыі. Гэтыя людзі не хацелі б быць ні суседзямі, ні калегамі па працы.

Важна і тое, што затое значная частка ўсіх трох груп (прыхільнікі Лукашэнкі, яго апаненты і нйтральна настроеныя людзі) сышлася ў адным – матэрыяльнае становішча іх сем'яў пагоршылася. Пра гэта заявілі 70% рэспандэнтаў.

Да санкцый ставяцца як і раней: часцей падтрымліваюць санкцыі супраць Лукашэнкі і яго акружэння, але не санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў.

Вынікі апытання паказалі, што ў грамадстве ёсць вялікая сацыяльная напружанасць. Пра гэта заявілі 91% рэспандэнтаў. Прычым пятая частка лічыць сітуацыю катастрафічнай.
Узровень антаганізму паводле палітычных поглядаў надзвычай высокі, вышэй, чым да любых іншых сацыяльных груп. 

Важна раумець, што сацыяльная напружанасць звязана з палітычнымі поглядамі.

Ядро пратэсту ў Беларусі адчувае сябе надвычай кепска (усяго 4% сказалі, што пачуваюцца ў бяспецы), нейтралы таксама не надта добра. Затое «бастыён Лукашэнкі» пачуваецца камфортна.

Па словах навуковага супрацоўніка Chatham House Рыгора Астапені, у нейкай ступені натхненнем для гэтага пытання быў той факт, што 2021 год быў аб’яўлены годам народнага адзінства. Але мы бачым, што сацыяльны канфлікт нарастае. Толькі адзін з дзесяці апытаных мяркуе, што канфліктаў у беларускім грамадстве няма

На шкале сацыяльнай дыстанцыі прыхільнікі і праціўнікі Лукашэнкі знаходзяцца на максімальнай дыстанцыі. Гэтыя людзі не хацелі б быць ні суседзямі, ні калегамі па працы.

Пасля Рэферэндуму, які мае адбыцца ў Беларусі гэтай зімой, Chatham House правядзе новы раўнд сацыялагічнага апытання.

вх