Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім старапольскі паштэт (РЭЦЭПТ)

22.01.2022 13:07
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім старапольскі паштэт
 -
Паштэт па-старапольску фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Старапольскі паштэт

1 кг свініны (напрыклад, лапатка)

2 курыныя грудкі

400 г бекону

300 г курынай печані

2 кайзеркі (невялікія польскія булачкі)

4 яйкі

духмяны перац

лаўровы ліст

чорны перац

мускатны арэх

Мяса (без печані) нарэжце больш дробнымі кавалачкамі, заліце халоднай вадой, дадайце прыправы і давядзіце да кіпення.

Варыце да гатоўнасці каля 2 гадзін. За 3 хвіліны да заканчэння гатавання дадайце печань. Зваранае мяса дастаньце з булёну і дайце яму астыць. Пакладзіце кайзеркі ў мясны булён.
Астылае мяса аддзяліце ад костак, злёгку адцісніце і ўсё двойчы прапусціце пра мясарубку. Дадайце ў фарш яйкі, соль і прыправы. Усё вельмі добра змяшайце. Калі маса занадта сухая, можна дадаць трохі булёну.

Масай напаўняем формы прыкладна на 3/4 іх вышыні.

Выпякаем пры 180 С каля 1 гадзіны.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец