Беларуская Служба

Кухня краін Вышаградскай груп – Чэхія: робім смажаны сыр (РЭЦЭПТ)

22.02.2022 08:57
Страва арыгінальная і смачная, і яе можна падаваць як асобную страву, так як і гарнір. 
Аўдыё
  • Кухня краін Вышаградскай груп – Чэхія: робім смажаны сыр
Смажаны сырфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Соус

салёныя агуркі – 6 шт.

часнык – 1 зубчык

зялёная цыбуля – 1 пучок

рэпчатая цыбуля – 1 шт.

чырвоны перац – 1 шт.

каперсы – 2 сталовыя лыжкі

маянэз – 3 сталовыя лыжкі

цэдра з ½ лімону

сок, выціснуты з ½ лімону

перац 

СЫР

кавалак сыру (эдамскі або гауда) – 400 г

паніровачныя сухары – 100 г

яйкі – 2 шт.

пшанічная мука – 4 сталовыя лыжкі

алей – 0,5 л

Соус – прыгатаванне

Наразаем дробна часнык і зялёную цыбулю, а белую цыбулю, перац і агуркі – тоўстымі кубікамі. Усе інгрэдыенты злучаем у місцы з маянэзам. Дадаём каперсы, цэдру лімона і выціснуты сок.
Запраўляем перцам і змешваем. Пакідаем соус, каб смакі аб'ядналіся.

Сыр – прыгатаванне

Сыр наразаем кавалкамі таўшчынёй да 1,5 см. Абвальваем кавалкі па чарзе ў муцэ, яйку і сухарах, а затым ізноў у яйку, каб паніроўка стала густой.

Абсмажваем сыр да залацістага колеру, пасля прамакаем папяровым ручніком. На талерку падаём порцыю соусу і сыр.

Падаём адразу пасля смажання.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец