Беларуская Служба

Беларуская актывістка ва Украіне: Украінцы з цяжкасцю вераць у тое, як жудасна рэжым Лукашэнкі распраўляецца з праціўнікамі вайны

11.08.2022 16:27
У Львове праходзіць выстава «Кольори білоруської революції», прысвечаная беларускім палітвязням, звязаным з Украінай.
Аўдыё
  • Размова з актывісткай Анісіяй Казлюк з Free Belarus Center пра становішча беларусаў ва Укаріне.
Афіша выставы .

У Гістарычным музеі Львова праходзіць выстава «Кольори білоруської революції», прысвечаная беларускім палітвязням, звязаным з Украінай. Яна прымеркавана другой гадавіне прэзідэнцкіх выбараў. Фальсіфікацыя іх вынікаў выклікала самыя буйныя пратэсты за ўсю гісторыю Беларусі.

Іх здушэнне змусіла рэжым Лукашэнкі трапіць у поўную залежнасць ад Крамля і адпаведна падчас поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, рэжым Лукашэнкі стаў памагатым Расіі – суагрэсарам. Па відавочных прычынах гнеў украінцаў быў скіраваны ў тым ліку і на беларусаў, якія змагаліся супраць дыктатарскага рэжыму і шукалі выратавання ва Украіне.

Аднак чым больш украінцы ведаюць пра Беларусь, тым менш здараецца выпадкаў дыскрымінацыі па прыкмеце беларускага пашпарту. Актывістка Анісія Казлюк Free Belarus Center звяртае ўвагу на тое, што ўлада і грамадзянскае супольнасць Украіны пераважна разумеюць становішча беларусаў і намагаюцца ім дапамагчы і гэты было бачна падчас арганізацыі беларускай выставы ў Гістарычным музеі Львова:

-Ёсць розныя прававыя праблемы ў беларусаў ва Украіне. Апроч легалізацыі – гэта заблакаваныя банкаўскія рахункі. На другі-трэці месяц вайны адным з першых менавіта журналістам іх пачалі разблакоўваць, але дагэтуль сустракаюцца беларусы, якія маюць заблакаваныя карткі. На асабістым узроўні я, напрыклад, ніколі не сустракалася з праявамі дыскрымінацыі на падставе майго беларускага пашпарту, хутчэй нават наадварот. Нядаўна ехалі ў таксоўцы і калі кіроўца пачуў, што мы з Беларусі, ён развярнуўся, каб паціснуць нам руку, заявіўшы: «Рады вітаць ва Украіне».

Украінцы, які валодаюць кантэкстам, станоўча ставяцца да беларусаў. Яны разумеюць, што ў Беларусі трывае рэвалюцыя, што беларусы таксама змагаюцца супраць расійскай імперыі. Вайна ва Украіне гэта і наша вайна таксама. Калі Украіна пераможа, то рэжым Лукашэнкі будзе трымацца значна больш няўпэўнена, будзе мець менш грошай і сілавой падтрымкі.


Падрыхтоўка выставы "Кольори білоруської революції" Падрыхтоўка выставы "Кольори білоруської революції"

Героі выставы «Кольори білоруської революції» – беларусы-палітвязні, якія нейкі чынам звязаныя з Украінай, напрыклад, рэйкавыя партызаны, якія намагаліся спыняць чыгуначныя саставы з расійскімі войскамі. Анісія Казлюк распавяла, што ўкраінцы – наведвальнікі гэтай выставы – надзвычай уражаны абсурднасцю абвінавачванняў і агромністымі тэрмінамі, да якіх прысуджваюць вязняў сумлення ў Беларусі:

-Абралі менавіта такую тэматыку для выстава, бо гэта добрае кропка судакранання беларускага і ўкраінскага грамадстваў. На жаль з Украіны, з вядомых прычын, не бачна, што ў Беларусі працягваецца рэвалюцыя, пратэст. Ва ўкраінскім інтэрнэце можна пабачыць думку, маўляў, беларусы не супраціўляюцца гэтай вайне, беларусы не выказаліся.

Нашай выставай мы намагаліся паказаць, што гэта не так, што беларусы змагаюцца ў тым ліку супраць агрэсіі і атрымоўваюць за гэта велічэзныя тэрміны. Нягледзячы на гэта, усё адно працягваюць выказвацца. Украінцы, якія прыходзяць на выставу з цяжкасцю вераць, што ў Беларусі так жудасна распраўляюцца з праціўнікамі «рускага міру», праціўнікамі вайны. На выставе прадстаўлены лёсы 48 вязняў сумлення, агулам жа іх як мінімум 1256 і гэты маштаб рэпрэсіяў таксама ўражвае ўкраінцаў.

Нашай беларускай супольнасці ў Львове было вельмі прыемна адчуваць заангажаванне ўкраінскага боку. У арганізацыі выставы нам дапамагала Абласная рада, выставу адкрываў дырэктар Гістарычнага музею, таксама завітаў прадстаўнік Вайсковай адміністрацыі Львоўскай вобласці. Ён казаў вельмі цёплыя словы пра беларусаў, якія працягваюць змагацца, казаў, што Украіна павінна іх падтрымліваць. Для беларусаў ва Украіне, у сітуацыі калі ты да канца не ведаеш, як да цябе ставіцца атачэнне, было вельмі важна і прыемна пачуць такія словы ад прадстаўніка ўлады. У гэтыя моманты разумееш – стаўленне станоўчае, а тыя выпадкі дыскрымінацыі, якія здараюцца з беларусамі ў Дзяржаўнай міграцыйнай службе Украіны, вынікаюць з няведання сітуацыі ў Беларусі.


. .

Выстава «Кольори білоруської революції» у Гістарычным музеі Львова будзе працягвацца да 14 жніўня.

Падчас размовы з намі беларуская актывіста Анісія Казлюк прыгадала палітвязня Андрэя Аляксандрава. Адметна, што украінскі інды-фольк гурт з Адэсы «Колір» выканаў песню «Застацца сабой», напісаную на вершы Андрэя.

Слухайце аўдыё!

эж

У Кіеве затрымалі беларускую праваабаронцу Анісію Казлюк

24.06.2022 12:52