Беларуская Служба

12 кастрычніка 1960 году адбыўся скандальны выступ Хрушчова ў ААН

12.10.2019 09:06
Гэты выступ аброс пэўнымі міфамі, але ёсць сведчанні пра тое, што гэтая гісторыя была крыху іншай.
Аўдыё
  • 12 кастрычніка 1960 году адбыўся скандальны выступ Хрушчова ў ААН
    , 1960    ,   .   ,      23  1960 .,  AP ()
Хрушчоў на Генеральнай асамблеі ААН, 1960 Часта выкарыстоўваецца фальшывы здымак Хрушчова, які махае абуткам. Арыгінальнае фота злева, зробленыя на Генеральнай Асамблеі ААН 23 верасня 1960 г., архівы AP (знізу)https://en.wikipedia.org/wiki/Shoe-banging_incident

Гэта адзін з даволі вядомых фактаў у гісторыі Савецкага Саюзу і ў прыватнасці гісторыі кіравання СССР Мікіты Хрушчова, які быў усім вядомы сваімі скандальнымі выказваннямі, як напрыклад «кузькіна маць», прымітыўнымі паводзінамі і супярэчлівай палітыкай.

У гэты дзень пад час паседжання Генеральнай Асамблеі Мікіта Хрушчоў выкарыстаў свой чаравік як інструмент свайго выступу. Гэтая сітуацыя пазней абрасла шматлікімі міфамі. Але ёсць шмат сведчанняў пра тое, што гэтая гісторыя не зусім адпавядае рэчаіснасці.

У гэты дзень ішло абмеркаванне пытання, звязанага з сітуацыяй каланіялізму ў свеце. СССР, як мы ведаем, падтрымліваў нацыянальна-вызваленчую барацьбу краінаў Трэцяга свету.

Філіпінскі дакладчык, сенатар Ларенца Сумулонга, які выступаў з трыбуны ААН, заявіў, што выглядае даволі дзіўна, што СССР, які выступае супраць заходняга каланіялізму, сам праглынуў усю Усходнюю Еўропу.

Даклад філіпінца ўсхваляваў і вельмі моцна абразіў Хрушчова. Спачатку, як сцвярджаюць сведкі тых падзеяў, Хрушчоў, савецкая дэлегацыя і прадстаўнікі іншых сацыялістычных краінаў, грукаталі па сталах кулакамі, каб сарваць гэты выступ, які і іншыя, якія не падабаліся савецкім прадстаўнікам. Потым ён пажадаў выступіць з трыбуны ў адказ, але кіраўнік паседжання прадстаўнік Ірландыі Болдуін ігнараваў паднятую руку Хрушчова, тады той узяў бот і пачаў біць ім па стале, каб прыцягнуць увагу да сябе, іншыя кажуць, што ён не біў чаравікам, але проста ім махаў у паветры, а потым паклаў на стол.

Фотафакт Хрушчова з ботам можна знайсці ў архівах. Ён таксама сімвалічны. Савецкая дэлегацыя на чале з Хрушчовым сядзела за дэлегацыяй Іспаніі, з якой у СССР былі даволі варожыя адносіны па прычыне фашысцкага рэжыму ў гэтай краіне. Хрушчоў зняў свой бот, і паклаў на стол. Чаравік амаль што дакранаўся да галавы іспанскага прадстаўніка, і гэта ўсё рассмяшыла дэлегатаў у залі.

І хаця Хрушчоў і не біў чаравікам у трыбуну ААН (гэтыя здымкі паявіліся пазней і былі падробкай), агульныя паводзіны савецкай дэлегацыі былі абуральнымі, што і нарадзіла міфы пра Хрушчова.

Павел Усаў

Больш на гэтую тэму: Лісток каляндара