Беларуская Служба

У Львове ўшанавалі памяць забітых немцамі польскіх прафесараў

03.07.2020 14:03
Ноччу з 3 на 4 ліпеня 1941 ад рук нямецкіх забойцаў загінулі 45 прафесараў львоўскіх ВНУ разам з чальцамі сям’і і сябрамі.
        . 2011 .
Урачыстасць адкрыцця новага помніка забітым польскім прафесарам у Львове. 2011 год.By Stanislaw Kosiedowski - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=15777339

Пад праліўным дажджом і з захаваннем усіх умоваў сацыяльнай дыстанцыі адбыліся святкаванні 79-й гадавіны забойства немцамі польскіх прафесараў у Львове.

Прадстаўнікі львоўскіх ВНУ, мясцовых уладаў і Генеральнага консульства Польшчы ў Львове ўсклалі кветкі і памаліліся пад помнікам львоўскім прафесарам.

Генеральны консул Эліза Дзванкевіч падкрэсліла, што гітлераўцы забілі даваенную польскую навуковую эліту:

-Гэта была эліта польскага народу, вынішчаная паводле пэўнага плану, які немцы рэалізоўвалі тут, у Львове, як і ў Кракаве, дзе таксама забівалі польскую прафесуру.

Рэктар Львоўскага палітэхнічнага ўніверсітэту Юры Бабала адзначыў, што супольныя памятныя ўрачыстасці паглыбляюць украінска-польскія стасункі.

-Мы сустракаемся тут у памяць тых жахлівых падзей, каб не забыць пра тое, што тут здарылася, і каб гэта больш не паўтарылася.

Ноччу з 3 на 4 ліпеня 1941 ад рук нямецкіх забойцаў загінулі 45 прафесараў львоўскіх ВНУ разам з чальцамі сям’і і сябрамі.

ав