Беларуская Служба

Іспанцы зафіксавалі рэкордны дэмаграфічны крызісу

20.06.2021 13:09
У 2020 годзе адмоўнае сальда паміж колькасцю памерлых і народжаных было самым высокім за апошнія 80 гадоў.
 .
Сцяг Іспаніі.Photo:Donations_are_appreciated/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пачынаючы з 1941 года, Іспанія не перажывала такога сур'ёзнага дэмаграфічнага крызісу, як падчас пандэміі COVID-19, заявіў эксперт Нацыянальнай даследчай рады (CSIC) Дыега Раміра.

У 2020 годзе адмоўнае сальда паміж колькасцю памерлых і народжаных было самым высокім за апошнія 80 гадоў. «Такая крытычная дэмаграфічная сітуацыя назіралася толькі падчас грамадзянскай вайны», – падкрэсліў Раміра.

Ад пачатку пандэміі каранавіруса колькасць жыхароў Іспаніі зменшылася на больш за 153 тысячы чалавек, як у выніку COVID-19, так і рэкорднага падзення колькасці народжаных. Ніколі раней натуральны спад насельніцтва не быў такім рэзкім, як у мінулым годзе. У 2020 годзе страта насельніцтва амаль утрая павялічылася ў параўнанні з 2019 годам.

Пандэмія таксама спрыяла рэзкаму зніжэнню нараджальнасці. Дадзеныя, апублікаваныя на гэтым тыдні, паказваюць, што ў 2020 годзе нарадзілася больш за 339 тысяч дзяцей, амаль на 6 адсоткаў менш, чым у папярэднім годзе.

аз