Беларуская Служба

Польскія ўніверсітэты чакаюць павелічэння колькасці замежных студэнтаў

22.09.2021 15:31
Усё болей замежнікаў прыязджаюць вучыцца ў Польшчу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos /pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія ўніверсітэты адкрытыя для студэнтаў, пераважная большасць замежнікаў, якія едуць вучыцца ў Польшчу – студэнты з Украіны. У мінулым навучальным годзе ўкраінцы займалі ажно 47 працэнтаў з усіх замежных студэнтаў, а грамадзяне Беларусі – 12 працэнтаў. Мяркуецца, што сёлета яшчэ больш замежнікаў пададуць свае дакументы на навучанне ў Польшчы.

Выданне Dziennik Gazeta Prawna распавядае пра прыёмныя кампаніі ў вядомыя польскія ўніверсітэты — Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве, універсітэт Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне ды іншыя.

ВХ