Беларуская Служба

Ужо ў гэтую пятніцу, упершыню ў анлайн-фармаце, распачнецца Стральцоўскі паэтычны фэст

10.02.2021 15:49
Гэта ўжо будзе дзясяты па ліку фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова.
Аўдыё
.
.Плакат фестывалю

Фэст будзе працягвацца з 12 па 14 лютага.

Адразу ў пятніцу адбудзецца ўручэнне прэміі Міхася Стральцова і прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў».

У ходзе фестывалю пройдзе прэзентацыя Школы Маладога Літаратара, круглы стол «Пісьменства ў халодным клімаце», паэтычны марафон «Паэзія салідарнасці», Фэст аднаго верша.

Міжнародны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» быў заснаваны Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Беларускім ПЭН-Цэнтрам у 2012 годзе.

ав


Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры