Беларуская Служба

Урад рыхтуе аднаразовую даплату да вугалю для хатніх гаспадарак

19.07.2022 10:27
Паводле законапраекту, дапамогай змогуць скарыстацца хатнія гаспадаркі, якія абаграваюцца вугалем.
ВугальMyriams-Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад плануе ўвесці аднаразовую даплату да вугалю ў памеры 3 тысяч злотых (амаль 629 еўра). Дапамогай змогуць скарыстацца хатнія гаспадаркі, якіх абаграваюцца вугалем і, якія раней, то бок да канца чэрвеня, перадалі мясцовым уладам абавязковую інфармацыю аб крыніцах энергіі для зімовага ацяплення дому.

Паводле законапраекта, заяўкі на выплату дапамогі можна будзе падаваць да 30 лістапада бягучага года, а гмінныя ўлады павінны цягам месяца выплаціць заяўнікам сродкі.

Даплаты да вугалю – гэта спосаб дапамогі для хатніх гаспарадак у Польшчы ў сувязі з рашучым ростам коштаў на энергетычным рынку, у тым ліку коштаў вугалю.

Згаданы законапраект павінен быць прыняты ў трэцім квартале бягучага года за яго распрацоўку адказвае міністр клімату і навакольнага асяроддзя Анна Москва.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У некаторых рэгіёнах Польшчы не магчыма купіць вугаль

22.06.2022 19:32
Раённыя газеты «Echo Dnia» i «Gazeta Codzienna Nowiny» паведамляюць, што на складах не хапае вугалю.