Беларуская Служба

«Дамоўленасць Пуціна і Лукашэнкі не наблізіла Беларусі да Расіі»

15.09.2021 17:45
    -2021
Уладзімір Пуцін на вучэннях Захад-2021PAP/EPA/SERGEI SAVOSTYANOV /KREMLIN POOL/SPUTNIK POOL / POOL

Дамоўленасць Пуціна і Лукашэнкі, нягледзячы на інфармацыйны шум, не наблізіла Беларусі да Расіі, піша ў выданні «Dziennik Gazeta Prawna» Міхал Патоцкі. Самае вялікае значэнне абвешчаных 28 мапаў ляжыць у сферы прапаганды. Візіт Лукашэнкі ў Крэмль невыпадкова адбыўся паўтара тыдня перад парламенцкімі выбарамі ў Расіі.

Аналізуючы апублікаваныя мапы больш за ўсё ў вочы кідаецца тое, чаго няма, а пра што расійскія СМІ паведамлялі два гады таму. Няма гаворкі пра наднацыянальныя органы кіравання і перадачу ім часткі кампетэнцый, што дало б расіянам апошняе слова. Няма таксама гаворкі пра супольную валюту.

Усё гэта, паводле аўтара, не азначае, што патрыятычна настроеныя беларусы могуць спаць спакойна. Планы Масквы відавочныя і заключаюцца ў тым, каб прывязаць беларускую эканоміку да Расіі так, каб пасля магчымай змены ўлады ў Мінску новае кіраўніцтва не мела выйсця. У такім выпадку Беларусь была б Абхазіяй плюс, але прызнанай міжнароднай супольнасцю.

ав

У крызісе на беларуска-польскай мяжы вялікую ролю адыграла псіхалагічная і дэзінфармацыйная дзейнасць

15.09.2021 11:28
Знаёмім чытачоў з поглядам на міграцыйны крызіс Вітольда Рэпэтовіча на партале defence24.pl.