Беларуская Служба

Затрыманыя польскія актывісты Інэса Тодрык-Пісальнік і Анджэй Пісальнік

14.04.2021 13:30
У пракуратуры Пісальніку абвясцілі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці паўторнага парушэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб нацыянальных меншасцях і аб супрацьдзеянні экстрэмізму.
.
А. Пісальнік Крыніца: сацсеткі

Сёння ў гродзенскіх журналістаў Інэсы Тодрык-Пісальнік і Анджэя Пісальніка прайшоў агляд кватэры. Пасля гэтага іх перавезлі з Гродна ў Мінск, паведамляе партал grodna.life. У сямʼі выхоўваюць непаўналетняга дзіцяці.

У эфіры польскіх радыёстанцый «Radio 24» І «Radio 4» у пачатку красавіка 2021 года актывіст незарэгістраванага ў Беларусі Саюза палякаў Анджэй Пісальнік заявіў, што ў беларускіх СМІ распачатая шырокамаштабная прапаганда супраць Польшчы. На думку актывіста, збор праваахоўнымі органамі звестак аб вучнях, якія праходзяць навучанне ў грамадскіх школах, – гэта форма застрашвання настаўнікаў і вучняў – а таксама намер уладаў да дыскрэдытацыі і далейшай адмовы насельніцтва Беларусі ад навучання польскай мове, гісторыі і польскасці ў цэлым.

Яго выказванні «заведама беспадстаўныя» і «відавочна накіраваны на распальванне міжнацыянальнай варожасці», лічаць у пракуратуры. На думку следчых, Пісальнік хацеў «распачаць у насельніцтва нацыянальную варожасць і варожасць на моўнай глебе, сфармаваць непрыязнасць і недавер да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь, распаўсюдзіць ілжывую інфармацыю аб іх дзейнасці».

У пракуратуры Пісальніку абвясцілі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці паўторнага парушэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб нацыянальных меншасцях і аб супрацьдзеянні экстрэмізму.

эж


Віцэ-міністр замежных спраў Польшчы заявіў пра санкцыі супраць беларускага рэжыму

09.04.2021 11:41
Польшча імкнецца да таго, каб беларусы самі маглі вырашаць свой лёс, але гэта не падабаецца рэжыму Лукашэнкі.

Прадстаўнік прэзідэнта Польшчы абмеркаваў з Дзярждэпам ЗША сітуацыю палякаў у Беларусі

09.04.2021 17:24
Акрамя сітуацыі ў Беларусі, палітыкі таксама абмеркавалі тэму бяспекі Украіны і рэгіёну ў сувязі з пагрозай з боку Расіі.

Рэжым Лукашэнкі абвінаваціў Польшчу ў парушэнні паветранай прасторы - Варшава абвяргае

13.04.2021 16:58
Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы паведаміла, што ўвечары 12 красавіка каля беларускай мяжы не было палётаў.