Беларуская Служба

Праваабаронцу Таццяну Гацуру-Яворскую адпусцілі з мінскага СІЗА

15.04.2021 20:49
Меру стрымання ёй змянілі, бо адпала неабходнасць трымаць яе за кратамі.
 -
Таццяня Гацура-ЯворскаяФэйсбук

Праваабаронцу Таццяну Гацуру-Яворскую адпусцілі з мінскага СІЗА №1 праз 10 дзён знаходжання пад вартай. Меру стрымання ёй змянілі, бо адпала неабходнасць трымаць яе за кратамі, паведаміла Еўрарадыё.

Абвінавачванне праваабаронцы не прад'яўлялася.

Таццяна – адна з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я не». 5 красавіка, праз некалькі дзён пасля закрыцця выставы яе затрымалі, а ў яе дома правялі ператрус.

15 красавіка стала вядома, што мужа Таццяны Уладзіміра Яворскага дэпартуюць з Беларусі на 10 гадоў.

ав

Праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская пераведзена на «валадарку»

12.04.2021 08:11
Сутнасць абвінавачванняў, як і артыкулы па якой затрыманая праваабаронца, застаецца нявызначанай.

Мужа зняволенай праваабаронцы Тацяны Гацуры-Яворскай дэпартавалі з Беларусі

15.04.2021 13:01
Тэрмін забароны на ўезд у краіну – 10 гадоў.