Беларуская Служба

Латушка даў дадатковыя паказанні ў па крымінальнай справе, звязанай са здзяйсненнем злачынстваў беларускімі ўладамі

23.09.2021 10:55
Акруговая пракуратура Польшчы змяніла статус Паўла Латушкі ў расследаванні са сведкі на пацярпелага.
Павел Латушкафота: Уладзімір Пац/Польскае радыё

Кіраўнік НАУ Павал Латушка даў дадатковыя паказанні ў Акружной пракуратуры Варшавы па крымінальнай справе, звязанай са здзяйсненнем злачынстваў беларускімі ўладамі на тэрыторыі Беларусі.

-Я прадставіў доказы, факты злачынстваў, якія здзяйсняюцца як на тэрыторыі Беларусі, так і ў Польшчы ды іншых краінах, якія робіць беларускі рэжым у дачыненні да беларусаў і замежных грамадзян. Я таксама даў інфармацыю аб пагрозах, якія былі публічна зроблены ў эфіры «Беларусь 1» з боку намесніка дзяржсакратара Рады Бяспекі, генерала КДБ Уладзіміра Арчакова.

Акруговая пракуратура Польшчы змяніла статус Паўла Латушкі ў расследаванні са сведкі на пацярпелага.

ав

МЗС Польшчы: Толькі жорсткая ахова мяжы можа прымусіць злачынны беларускі рэжым змяніць сваю палітыку

21.09.2021 09:43
Нагадаем, што ў нядзелю ў памежнай зоне былі знойдзены целы людзей, якія перасеклі мяжу.