Беларуская Служба

Сёння - Еўрапейскі дзень бяспекі дарожнага руху

06.05.2021 13:12
Адукацыя і бяспека дарожнага руху, асабліва клопат пра бяспеку самых маленькіх, з'яўляюцца часткай місіі Польскага радыё – гаворыць старшыня праўлення Польскага радыё Агнешка Каміньска.
       ,
Адукацыйная сустрэча для навучэнцаў польскіх школ у Францыі, Латвіі і Украіне PAP/Radek Pietruszka

Сёння, у Еўрапейскі дзень бяспекі дарожнага руху, яна прыняла анлайн удзел у адукацыйнай сустрэчы для навучэнцаў польскіх школ у Францыі, Латвіі і Украіне, прысвечанай бяспецы дарожнага руху. Кампанія праходзіць пад патранажам Польскага радыё.

Агнешка Камінская падкрэсліла, што Польскае радыё на працягу многіх гадоў суправаджае ўдзельнікаў дарожнага руху:

-Хопіць узгадаць культавую перадачу перад поўнай гадзінай на хвалі Першай праграмы – Радыё кіроўцаў. Яно перадае дарожныя справаздачы з цэлай Польшчы. Гэта таксама Радыё кіроўцаў, якое вяшчае цэлыя суткі. Кожныя 15 хвілін – навіны, парады. Гэта мноства цікавай музыкі для язды. Польскае радыё дзецям таксама рыхтуе перадачы пра бяспеку на дарогах, вучыць, як бяспечна пераходзіць дарогу, як бяспечна ездзіць на ровары.

Адначасова Галоўная інспекцыя аўтамабільнага транспарту сумесна з Міністэрствам адукацыі і навукі абвясціла конкурс на лепшую гісторыю ці казку пра бяспеку дарожнага руху.

ав

Польскае радыё Шапэна запрашае на новыя перадачы

28.04.2021 11:52
На травеньскія выходныя радыё падрыхтавала дзве спецыяльныя прапановы.

У маі ў эфіры Першай праграмы ПР гучаць выключна польскія песні

01.05.2021 07:50
Акцыя “Май польскай песні” – гэта даніна пашаны айчынным музыкам.