Беларуская Служба

У Варшаве можна будзе пазнаёміцца з новымі дакументамі, унесенымі ў Нацыянальны спіс Праграмы ЮНЕСКА

09.06.2021 18:15
Гаворка ідзе, між іншым, пра калекцыю арыгінальных сталёвых грампласцінак Польскага радыё з запісамі з верасня 1939 года.
.
Грамафон.Autorstwa Moehre1992 - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=12135443

Увечары ў Варшаве адкрыецца выстава «Памяць Польшчы». На ёй будуць прадстаўленыя 15 дакументаў, якія ў гэтым годзе былі ўнесеныя ў Нацыянальны спіс Праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету». Сярод іх калекцыя 93 арыгінальных сталёвых грампласцінак Польскага радыё з запісамі з верасня 1939 года, у прыватнасці, з прамовамі прэзідэнта Варшавы Стэфана Старжынскага і міністра замежных спраў Юзафа Бэка.

На дошках перад Кардэгардай – Галерэяй Нацыянальнага цэнтра культуры можна будзе пазнаёміцца з гісторыяй запісаў, якія выратавалі супрацоўнікамі радыёстанцыі, нагадвае старшыня праўлення грамадскага Польскага радыё Агнешка Каміньска (Agnieszka Kamińska):

- Я сардэчна запрашаю на выставу, якая расказвае, між іншым, пра калекцыю арыгінальных сталёвых грампласцінак Польскага радыё з 1939 году, якія былі выратаваныя ад немцаў падчас Другой сусветнай вайны. Гэта аповед пра лёс згаданых пласцінак – пра тое, як яны былі схаваныя ад немцаў, як пазней загінулі, і як былі знойдзеныя. Дзякуючы ахвярнасці і працы супрацоўнікаў грамадскага Польскага радыё цяпер Вы можаце «пачуць» гісторыю.

Нагадваем, да таго, як сядзібу радыёстанцыі захапілі немцы, супрацоўнікі Польскага радыё забралі пласцінкі, падзялілі іх на тры часткі і схавалі ў прыватных дамах.

Заўтра калекцыя арыгінальных сталёвых пласцінак Польскага радыё будзе афіцыйна ўнесеная ў Польскі спіс праграм ЮНЕСКА «Памяць свету». Гэта будуць першыя аўдыяматэрыялы ўнесеныя ў гэты прэстыжны спіс.

Выстава «Памяць Польшчы» ў Варшаве будзе даступная да 30 чэрвеня. Пазней яе можна будзе паглядзець таксама ў іншых гарадах Польшчы.

аз

Калекцыя грампласцінак Польскага радыё з запісамі з верасня 1939 года была ўнесеная ў прэстыжны спіс ЮНЕСКА

05.06.2021 14:11
Цырымонія афіцыйнага ўнясення грампласцінак у Польскі спіс праграм ЮНЕСКА «Памяць свету» адбудзецца 10 чэрвеня ў Бельведэры.

Калекцыя пласцінак Польскага радыё трапіла ў прэстыжны спіс ЮНЕСКА

10.06.2021 14:04
Рашэнне ўнесці запісы ў Нацыянальны спіс ЮНЕСКА азначае ацэнку важнасці Польскага радыё ў стварэнні супольнасці і гістарычнай памяці.