Беларуская Служба

Усяго 73 новыя выпадкі каранавіруса выяўлена ў Польшчы

21.06.2021 12:08
За мінулыя 24 гадзіны ад гэтай хваробы памёр адзін пацыент.
Zdj ilustracyjne
Zdj ilustracyjnePAP/EPA/WAEL HAMZEH

За мінулыя суткі ў Польшчы было зарэгістравана 73 выпадкі заражэння каранавірусам. Гэта амаль удвая меней, чым тыдзень таму, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. За мінулыя 24 гадзіны ад гэтай хваробы памёр адзін пацыент.

Учора, 20 чэрвеня было зроблена больш за 27,5 тысяч тэстаў на каранавірус, – падкрэсліў намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска:

-Чарговы тыдзень назіраем вялікае зніжэння колькасці новых выпадкаў хваробы. Гэта адлюстроўваецца і на колькасці шпіталізацый. Зараз у лякарнях з каранавірусам знаходзіцца 1191 пацыент. 242 «ковідных» пацыентаў падключаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Агулам з пачатку эпідэміі ў Польшчы, было выяўлена 2 мільёны 880 тысяч выпадкаў каранавіруса. Ад гэтай хваробы памерлі за 74 тыс. 800 жыхароў Польшчы.

iar/эж


Больш за 24 млн прышчэпак супраць каранавіруса зроблена ў Польшчы

13.06.2021 16:13
13 чэрвеня Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што за мінулыя суткі было выяўлена толькі 227 заражэнняў каранавірусам.

Польшча плануе інвеставаць 1,5 мільёна еўра ў лабараторыі Дзяржаўнай санітарнай інспекцыі

20.06.2021 08:03
Інвестыцыі павінны дазволіць больш паспяхова змагацца з чарговымі мутацыямі каранавіруса.