Беларуская Служба

МЗС Польшчы: Беларусь робіць з палякаў, нават мёртвых, казлоў адпушчэння

10.08.2022 13:20
Лукаш Ясіна ў эфіры Польскага радыё казаў, што з уладамі ў Мінску цяжка размаўляць, хаця Польшчы рабіла спробы, рэагавала, як магла.
 , , 7  2020
Марш годнасці, Беласток, 7 жніўня 2020 году PAP/Artur Reszko

Прэс-сакратар МЗС Польшчы Лукаш Ясіна заявіў, што ў Беларусі рэжым ірацыянальны. Як ён падкрэсліў, у Аляксандра Лукашэнкі, які больш за 500 дзён трымае за кратамі актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута, ёсць сродкі ціску на ўсіх нас.

Лукаш Ясіна ў эфіры Польскага радыё казаў, што з уладамі ў Мінску цяжка размаўляць, хаця Польшча рабіла спробы, рэагавала, як магла, напрыклад, у справе знішчэння польскіх могілак у Беларусі:

-Магчымае толькі безупыннае звяртанне ўвагі Беларусі, што мы з гэтым не згаджаемся. Выкарыстоўванне дыпламатычных шляхоў, звяртанне ўвагі свету, інфармаванне пра сітуацыю на міжнародным форуме. Гэта толькі і аж столькі. Калі на тым баку няма нікога, хто сапраўды стараецца вырашыць праблему, але ёсць нехта, хто рэгулярна абманвае, маніпулюе, спрабуе скінуць адказнасць на неіснуючыя ўстановы і на нас, то нічога больш зрабіць нельга. Мы гаворым свету, што Беларусь – саюзнік Расіі, агрэсар, разам атакуе Украіну. Выкарыстоўвае ўсе сродкі, каб зрабіць з палякаў казла адпушчэння, нават з мёртвых палякаў.

За апошнія тыдні ў Беларусі спустошана або цалкам зраўняна з зямлёй некалькі могілак, на якіх пахаваныя польскія жаўнеры. Міністэрства замежных справаў выказала абурэнне гэтымі дзеяннямі і падкрэсліла, што ліквідацыя польскіх магіл і памятных месцаў з’яўляецца яшчэ адным і найбольш яскравым прыкладам дзеянняў мінскага рэжыму супраць палякаў у Беларусі. Часовага паверанага ў справах Беларусі выклікалі ў МЗС і ўручылі яму рэзкі пратэст.

ав

МЗС Польшчы: Незалежная Беларусь – гэта нацыянальныя інтарэсы Польшчы

09.08.2022 12:12
 У другую гадавіну трагічных падзей жніўня 2020 г. у Варшаве адкрылася выстава «Бел-чырвона-белы».