Беларуская Служба

YouTube выдаліў відэа прэзідэнта Бразіліі з крытыкай прышчэпак ад кавіду

22.07.2021 11:29
Як паведамляюць мясцовыя СМІ, з профілю ультраправага палітыка выдалена 15 відэа.
Жаір БалсанаруPAP/EPA/ADRIANO MACHADO / POOL

YouTube выдаліў відэа, размешчанае прэзідэнтам Бразіліі Жаірам Балсанару, паколькі палічыў, што яно распаўсюджвае ілжывую інфармацыю пра пандэмію каранавіруса.
У заяве для прэсы сайт заявіў, што прыняў рашэнне незалежна ад пазіцыі і палітычных поглядаў Балсанару.

Балсанару крытыкуюць за барацьбу з распаўсюджваннем каранавіруса ў Бразіліі, адной з краін, якія найбольш пацярпелі ў свеце. З сакавіка мінулага года ў краіне каранавірусам заразілася 19,4 мільёны чалавек, прыблізна 544 тысячы памерлі.

Балсанару неаднаразова выказваўся скептычна наконт прышчэпак, выступаў супраць увядзення лакдаўну, рэкамендаваў сродкі ў барацьбе з каранавірусам і крытыкаваў абавязак нашэння масак.

«Наша палітыка не дазваляе змяшчаць інфармацыю, што існуе лек ад хваробы, а маскі неэфектыўныя ў прадухіленні распаўсюджвання віруса», – растлумачыў YouTube.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, з профілю ультраправага палітыка выдалена 15 відэа.

ав

Кітай адхіляе план СААЗ па далейшых даследаваннях генезісу Covid-19

22.07.2021 09:01
Сусветная арганізацыя аховы здароўя не выключае тэорыі пра тое, што каранавірус выцек з кітайскай лабараторыі.