Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда сустрэнецца з прадстаўнікамі польскай дыяспары ў ЗША

23.09.2021 09:23
Нагадваем, кіраўнік польскай дзяржавы знаходзіцца ў Нью-Ёрку, дзе ўдзельнічаў у сесіі Генасамблеі ААН.
  .
Прэзідэнт Анджэй Дуда.PAP/Grzegorz Jakubowski/KPRP

Прэзідэнт Анджэй Дуда сустрэнецца з палякамі, якія жывуць у ЗША. Прэзідэнт адправіцца ў горад Ліндэн у штаце Нью-Джэрсі. Нагадваем, кіраўнік польскай дзяржавы знаходзіцца ў Нью-Ёрку, дзе ўдзельнічаў у сесіі Генасамблеі ААН.

У горадзе Ліндэн пражывае адна з найбуйнейшых польскіх супольнасцяў у ЗША. На сустрэчу з польскім прэзідэнтам прыедуць таксама палякі з іншых гарадоў, у тым ліку з Нью-Ёрку. Чакаецца, што прэзідэнт таксама пагутарыць з уладамі горада.

Сустрэчы з польскай дыяспарай – традыцыйны элемент візітаў прэзідэнта Польшчы ў ЗША. Анджэй Дуда ўпершыню выступіў перад польскай супольнасцю восенню 2015 года, праз месяц пасля ўступлення на пасаду. Мяркуецца, што ў ЗША пражывае каля 10 мільёнаў чалавек, якія прызнаюцца ў польскіх каранях.

Учора прэзідэнт Польшчы разам з першай лэдзі наведалі Ground Zero і ўшанавалі памяць ахвяр тэрактаў у Нью-Ёрку, якія адбыліся 20 гадоў таму.

IAR/аз

Анджэй Дуда заклікаў на форуме ААН да салідарнасці з беларусамі

22.09.2021 09:54
Беларусы хочуць мець такое ж права выбару сваёй улады, як французы, палякі, амерыканцы, карэйцы, нагадаў кіраўнік польскай дзяржавы.