Беларуская Служба

Маладыя ўкраінскія навукоўцы распрацавалі ўнікальныя багі для арміі

23.09.2022 19:55
Аўтамабілі простыя ў абслугоўванні і адносна недарагія. Украінскае войска ўжо атрымала 30 машын гэтага тыпу.
                   .
Снайпёр Узброеных сіл Украіны і сапёр Дзяржаўнай службы хуткай дапамогі шукаюць расійскіх супрацьпяхотны мін у горадзе Балаклія ў Харкаўскай вобласці.PAP/Mykola Kalyeniak

Маладыя навукоўцы са Львова і Кіева распрацавалі ўнікальныя багі для ўкраінскай арміі. Самаробная мадэль паўнапрываднага аўтамабіля «Buggy Tyrex» ужо апрабаваная львоўскімі аўтарамі і гатовая да адпраўкі на фронт. У машыне ёсць дадатковыя месцы для экіпажа і для эвакуацыі параненых, кажа адзін з распрацоўшчыкаў:

- Аўтамабіль павінен мець шмат карысных функцый, таму мы пастараліся зрабіць яго ўніверсальным. Напрыклад, на даху можна ўсталяваць кулямёт, калі гэта спатрэбіцца. Таксама ёсць лесвіца, па якой можна самому падняцца, альбо эвакуяваць параненых. Мяне натхняе тое, што я хачу дадому. Мой дом цяпер на акупаваным Крыме.

Багі маюць самыя даступныя запчасткі, таму яны простыя ў абслугоўванні і адносна недарагія – адзін аўтамабіль каштуе каля 5 000 долараў. Украінскае войска ўжо атрымала 30 машын гэтага тыпу.

IAR/аз

Разам з украінцамі Расія вызваліла з палону таксама дзесяць іншаземцаў

23.09.2022 07:55
Гэта быў найбуйнейшы абмен палоннымі падчас расійскай вайны, які праходзіў адначасова на тэрыторыі чатырох краін.

Расіяне спрабуюць утрымаць раней занятыя пазіцыі

23.09.2022 09:46
Генштаб УСУ падвёў вынікі сітуацыі на фронце на 212 дзень вайны.