Беларуская Служба

Пакуль у ЕС няма згоды па ключавых пытаннях адносна санкцыяў супраць Расіі і Беларусі і перадачы боепрыпасаў Украіне

16.03.2023 08:27
Сустрэча амбасадараў краінаў-чальцоў у сераду пацвердзіла разыходжанні ў меркаваннях.
Еўрапейскі парламент PAP/EPA/JULIEN WARNAND

Як паведамляе брусельская карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка, перамовы будуць ісці да нядзелі, а калі не будзе кансэнсусу, магчыма, справа пойдзе на саміт ЕС на наступным тыдні ў Бруселі.

Пагаднення аб зніжэнні цэнавай столі на расійскую нафту, якая транспартуецца морам у краіны за межамі ЕС, з 60 да амаль 50 долараў няма. Тут неабходны сумесныя дамоўленасці з G7, і ЗША ставяць згоду ў залежнасць ад адмовы ЕС ад аўтаматычнага зніжэння ліміту кожныя два месяцы да 5-працэнтнага зніжэння рынкавай цаны.

Спрэчка паміж Партугаліяй і Літвой аб санкцыях супраць Беларусі дагэтуль не вырашаная. Лісабон, спасылаючыся на харчовую бяспеку, хоча змякчыць абмежаванні на беларускія калійныя ўгнаенні, на што не пагаджаецца Вільня. І гэта робіць немагчымым прыняцце санкцый, у тым ліку ў дачыненні да асоб, вінаватых у асуджэнні Анджэя Пачобута.

Што тычыцца паставак боепрыпасаў ва Украіну, то цяпер ёсць дамоўленасць аб пастаўцы аднаго мільёна ракет да канца года. Але што тычыцца сумесных закупак боепрыпасаў для Украіны, то засталося ўзгадніць некалькі пытанняў, напрыклад, ці будуць магчымыя сумесныя закупкі ў краінах за межамі ЕС. Францыя супраць, а Польшча націскае і падкрэслівае неабходнасць рэалістычнага падыходу.

Варшава адзначае, што зброевая прамысловасць у Еўропе можа не забяспечыць хуткія пастаўкі, таму боепрыпасы неабходна шукаць за межамі ЕС. У гэтым выпадку, як кажа адзін дыпламат ЕС, магчымая гнуткасць і прызнанне таго, што пакупкі ў краінах ЕС будуць прыярытэтнымі.

ав

Банк у Каіры дапамагае рэжыму Беларусі абыходзіць санкцыі

15.03.2023 14:12
Ён нейтральны, ён не ўваходзіць у сістэму SWIFT.

Еўрапарламент ЕС заклікаў увесці санкцыі супраць Беларусі, аналагічныя, як і супраць Расіі

15.03.2023 16:02
Еўрапарламент асудзіў беларускія ўлады за пераслед польскай меншасці і крытыкаў рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку журналіста Анджэя Пачобута і нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага.