Беларуская Служба

Сталёва Воля чакае канцэрт “Лета з радыёпрымачом” 2019

07.08.2019 08:09
Аўдыё
  • Сталёва Воля чакае канцэрт “Лета з радыёпрымачом” 2019
Lato z Radiem w Stalowej Woli (Wiadomości kulturalneDwójka)
Lato z Radiem w Stalowej Woli (Wiadomości kulturalne/Dwójka)PR

Kortez, Кася Кавальска, Perfect, Славэк Унятоўскі, Chopin University Big Band i Kapela ze Wsi Warszawa – гэта артысты, якія выступяць падчас чарговага канцэрту “Лета з радыёпрымачом” 2019. У бліжэйшыя выходныя самая вялікая музычная падзея Польскага радыё на два дні завітае ў Сталёву Волю. На канцэрты запрашае старшыня праўлення Польскага радыё Анджэй Рагойскі:

 - Можна будзе пачуць выбітных музыкаў, якія прадставяць сваю працу, звязаную з рознымі музычнымі гатункамі, якія вы можаце пачуць толькі ў Польскім радыё. Бо толькі ў Польскім радыё ёсць і поп-музыка, і рок, джаз, фальклор, класічная музыка. Таму шчыра вас запрашаю ў Сталёву Волю.      

Канцэрты будуць транслявацца ва ўсіх праграмах Польскага радыё. На партале Польскага радыё будзе даступны стрым імпрэзы. 

Акрамя таго, публіку будуць чакаць фестывальныя зоны – музычная, сямейная, адпачынку, зону гульняў і радыё варштатаў.

Вялікі фінал трасы “Лета з радыёпрымачом” 2019 – 30 і 31 жніўня ў Кракаве.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры