Беларуская Служба

Анджэй Пачобут ужо 89 дзён утрымліваецца ў беларускай турме

22.06.2021 13:15
Жонка журналіста і актывіста незалежнага Саюза палякаў у Беларусі паведамляе, што стан здароўя мужа пагаршаецца з кожным днём.
T
Tурмаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Мінае амаль тры месяцы з моманту арышту журналіста і актывіста незалежнага Саюза палякаў у Беларусі, супрацоўніка выдання Gazeta Wyborcza Анджэя Пачобута, нагадвае ў сваім артыкуле Вікторыя Бяляшын.
Спачатку журналіста ўтрымлівалі ў СІЗА на Акрэсціна ў Мінску, потым у ізалятары часовага ўтрымання «Валадарка», а цяпер ён знаходзіцца ў турме ў Жодзіне, у 50 кіламетрах ад Мінска. Паводле жонкі Аксаны, сярод іншага, з-за недахопу медыцынскай дапамогі і лекаў, стан здароўя Анджэя пагаршаецца з кожным днём.

«Мой муж пакутуе сардэчнай арытміяй, і яму патрэбныя лекі. Аднак адміністрацыя турмы перастала іх прымаць», – сказала Аксана Пачобут, дадаўшы, што афіцыйная прычына з-за якой Анджэю не выдаюць, дастаўленых у турму лекаў – невядомая. Адвакат журналіста звязвае гэта з рашэннем Пачобута застацца ў турме і не з’яжджаць з Беларусі у Польшчу.

Тым часам у апошні час да хранічнай хваробы сэрца далучыўся COVID-19. Адзінай формай «лячэння» на якую пагадзілася адміністрацыя жодзінскай турмы, вядомай сваімі жорсткімі ўмовамі, у выпадку з Пачобута з'яўляецца дазвол спаць дзве гадзіны ў дзень. Астатнюю частку дня Пачобут, як і іншыя сукамернікі, павінен стаяць, хадзіць або сядзець.

Ірэна Бярнацкая, адна з трох актывістак польскай меншасці ў Беларусі, якія пасля вызвалення з турмы з’ехалі ў Польшчу без права вяртання ў Беларусь, успамінаючы свой побыт ў турме у Жодзіне, кажа што Анджэй Пачобут можа быць у вельмі цяжкім стане: «Невядома, чым гэта скончыцца. Ён дакладна не атрымлівае ніякіх лекаў. Ён знаходзіцца ў камеры, дзе днём можна толькі стаяць або сядзець; дзе людзі кураць цыгарэты без перапынку. Я нават не ўяўляю, як цяжка яму павінна быць», – кажа Ірэна Бярнацкая.

У сваю чаргу Марыя Цішкоўская дадае: «Мяне адвезлі ў турму, калі я ачуняла ад COVID-19, які значна пашкодзіў мае лёгкія. У камеры я амаль не магла дыхаць. Яны не будуць ратаваць Анджэя, каб толькі не дазволілі яму памерці», – кажа Цішкоўская.

У турме ў Жодзіне ўтрымліваюць і старшыню Саюза палякаў у Беларусі Анджаліку Борыс, якая таксама не пагадзілася на прапанову беларускіх уладаў з’ехаць у Польшчу без права вяртання.

Gazeta Wyborcza нагадвае, што па гэтак званай справе палякаў зараз абвінавачваюцца двое актывісты СПБ – менавіта Анджэй Пачобут і Анжаліка Борыс. Не толькі Генеральная пракуратура, але і сам Аляксандр Лукашэнка абвінавачваюць іх у рэабілітацыі нацызму і распальванні нацыянальнай варожасці, за што пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў Борыс і Пачобута палітвязнямі.

аз

Андрэй Пачобут заразіўся каранавірусам у зняволенні

11.06.2021 13:43
Пачобута затрымалі па «справе палякаў» вясной бягучага года.

Анджэй Пачобут стаў лаўрэатам прэстыжнай прэміі Асацыяцыі польскіх журналістаў

19.06.2021 08:11
«Мы думаем пра ўсіх тых, хто, змагаючыся за свабоду, свабоду Беларусі і свабоду слова, і працуючы на беларускія СМІ, трапіў у турму».

Жонцы Андрэя Пачобута адмовіліся паведаміць пра стан здароўя мужа

18.06.2021 18:01
У арыштаванага па гэтак званай «справе палякаў» Андрэя Пачобута хворае сэрца.