Беларуская Служба

Да сёння засталіся аўтэнтычныя сляды Варшаўскага паўстання 1944 года ў польскай сталіцы

01.08.2021 07:22
Калі закончылася Варшаўскае паўстанне немцы мэтанакіравана знішчылі тое, што засталося ад горада.
Аўдыё
  • Што засталося з даваеннай Варшавы?
Pomnik upamiętniający Powstanie Warszawskie
Pomnik upamiętniający Powstanie WarszawskieK.Sorokin/ Shutterstock

Калі разглядаць гарады, якія пацярпелі у Другой сусветнай вайне, большасць з іх усё ж такі была знішчана ў некалькіх працэнтах. Тымчасам з Варшавы амаль нічога не засталося. Ці можам увогуле сёння знайсці сляды даваеннай Варшавы?

Калі закончылася Варшаўскае паўстанне немцы мэтанакіравана знішчылі тое, што засталося ад горада. Дзень за днём новыя дамы, вуліцы, цэлыя кварталы былі знішчаны выбуховымі рэчывамі. І такі стан пастаяннага нішчэння Варшавы трываў аж да моманту, калі ў горад увайшла Чырвоная армія 17 студзеня 1945 года. З Варшавы засталося ўсяго 15% горада, а ў цэнтральнай і гістарычнай частцы – менш за 10%. Пры працэсе адбудовы горада кожная частка будынку, якая пражыла гэты трагічны перыяд, лічылася амаль святой. І хоць звычайна хутчэй і танней разбурыць будынак да нуля, калі ён большасцю знішчаны, то пасляваенныя архітэктары і будаўнікі пакідалі гэтыя часткі, якія пратрываліся. Яны да сёння трываюць і паказваюць тое гора, якое прайшла Варшава.

Найбольш такіх сведкаў гісторыі ўбачым канешне ў той частцы польскай сталіцы, якая была адбудаваная пасля вайны, то бок у Старым горадзе і на вуліцы Кракаўскае прадмесце – куды зайшоў кожны, хто хоць раз пабываў у Варшаве. З прычыны таго, што гэтыя часткі горада доўгі час кантраляваліся паўстанцамі – іх моцна знішчылі падчас баёў. І як абсурдна гэта не гучыць – яны найменш пацярпелі. Калі параўнаем пасляваенныя фоткі «паўстанчай» Варшавы і «грамадзянскай», то бок, той, дзе не праводзіліся баі, то бачна, што той другі знішчаны нашмат больш. Прычына ў тым, што кварталы, якія не прымалі ўдзелу ў паўстанні не пацярпелі моцна падчас самога паўстання, а ў большасці знішчаліся пасля – падчас адмысловых разбурэнняў выбуховымі рэчывамі. «Паўстанчая» Варшава тым часам была ўжо знішчана за час баёў, перад усім з прычыны таго, што немцы атакавалі Стары горад самалётамі ды танкамі. Хоць дамы былі знішчаны зверху – у іх часта заставаўся фасад або хоць кавалак сцены. Каштоўнай, з пункту гледжання пазнейшых рэканструктараў.

Здаецца найлепш захаваным будынкам, які трымае ў сабе сляды Варшаўскага паўстання, з’яўляецца галоўная сядзіба Гарнізону горада Варшавы, якую акаляюць вуліцы генерала Міхала Такажэўскага-Карашэвіча, Кракаўскае прадмесце, Крулеўска і плошча Пілсудскага. Калі падысці бліжэй да будынку, уласна ад вуліцы Такажэўскага-Карашэвіча, там убачым латы, якія закрываюць дзіркі пасля куляў. Яны размешчаны амаль на ўсёй сцяне, а тыя, што знаходзяцца на лесвіцы нават не прыкрыты! Фасад гэтага будынку застаўся і таму можна было яго адбудаваць.

Іншыя сляды паўстанчых куляў засталіся перад Прэзідэнцкім палацам на вуліцы Кракаўскае прадмесце 48/50. Там каля ўваходу на палацавы панадворак вартуюць каменныя львы, якіх кулі не абміналі. Ідучы ў бок Старога горада чарговыя латы можна высачыць хаця б на пастаменце помніка Адаму Міцкевічу. Сама выява паэта з’яўляецца рэканструкцыяй (акрамя галавы), але аснова помніка бачыла ўвесь жах акупацыі і паўстання, чаму сведчаць ізноў сляды куляў.

На рынку Старога горада таксама чакаюць залатаныя дзіркі пасля куляў, а іх там шмат, бо Стары горад, хоць быў невыносны для жыцця, застаўся ў вельмі добрым стане, калі казаць пра колькасць сцен, якія перажылі 1944 год.

Сярод незлічоных дошкаў, мемарыялаў і помнікаў ёсць і месцы, дзе засталіся сляды крыві. У 2018 годзе на варшаўскім Універсітэце імя кардынала Стэфана Вышыньскага студэнт Кшыштаф Алексяк абараняў сваю працу пра ўнікальныя сляды вайны ў Варшаве. Сярод іх былі і сляды крыві, якія Кшыштаф Алексяк знайшоў у горадзе. Матэрыял пра гэтыя знаходкі быў апублікаваны ў 136 нумары часопісу «Skarpa Warszawska» за жнівень 2020 года. Можна у ім прачытаць пра 7 будынкаў, дзе верагодна знаходзіцца паўстанчая кроў. Як гэта магчыма? Ва ўсіх гэтых будынках лесвіцы і часам падлогі мармуровыя. Там кроў увайшла ў рэакцыю з мармурам і засталася да сёння.

Адзінае пацверджанае месца, дзе засталіся сляды паўстанчага змагання, знаходзіцца ў Музеі зямлі па вуліцы На Скарпе. Сёння на гэтым месцы усталяваная мемарыяльная дошка, але каб яе ўбачыць трэба купіць білет у музей.

Многа слядоў паўстання знаходзіцца ў будынку па вуліцы Смулікоўскага 6/8, у якім паўстанцы арганізавалі шпіталь. Там памёр паранены паўстанец, а колькасць ягонай крыві, якая засталася на мармуровай падлозе ўражвае нават найбольш стрыманых людзей. Побач з гэтым месцам ёсць сляды ў іншым будынку, з якога абараняліся паўстанцы – па вуліцы Добра 15 сляды крыві засталіся на некалькіх паверхах. Падобная сітуацыя з будынкам Польскай акадэміі навук, якая таксама з’яўлялася важным будынкам, які кантралявалі паўстанцы.

 

Большасць з гэтых крывавых слядоў, якія засталіся пасля Варшаўскага паўстання – сляды трагедыі жыхароў Варшавы, якія хацелі вызваліць свой горад і краіну. Хаця, каб пацвердзіць праўдзівасць іх усіх давядзецца правесці яшчэ шмат экспертызаў, то пра гора Варшавы на працягу жніўня-кастрычніка 1944 не ўзнікаюць сумневы.

Таму заахвочваем вас прайсці па вядомых мясцінах і высачыць на сценах сляды па кулях  або прыгледзецца ці на лесвіцы няма чырвоных слядоў...


Альберт Ежы Вяжбіцкі

Якімі былі перадумовы Варшаўскага паўстання 1944 г.?

01.08.2020 08:11
Адной з асноўных мэтаў паўстання было вызваленне Варшавы перад тым, як гэта зробяць савецкія войскі.

«Немцы мелі абсалютную перавагу: артылерыя, танкі, жывая сіла, а ў нас былі толькі летуценні...»

01.08.2020 13:50
Трагічны лёс барацьбітоў за незалежнасць Польшчы ўвасобіўся ў гісторыі Варшаўскага паўстання, якое было кінутае Савецкай арміяй на разадранне гітлераўцаў.

У сталіцы Польшчы пачаліся ўрачыстасці 76-ай гадавіны Варшаўскага паўстання

01.08.2020 11:49
Як і штогод, 1 жніўня, у гадзіну «W» у 17.00, пад гул ваенных сірэнаў і касцельных званоў, уся Варшава замрэ, каб аддаць даніну пашаны сваім паўстанцам.

Анджэй Дуда: Удзельнікі паўстання ў Варшаўскім гета змагаліся да канца і загінулі як героі

19.04.2021 15:26
Роўна 78 гадоў таму – 19 красавіка 1943 – успыхнула паўстанне ў Варшаўскім гета.

Якім чалавекам быў камандуючы паўстаннем у варшаўскім гета пасля вайны?

19.04.2021 19:15
Марэк Эдэльман – гэта легенда польскай і габрэйскай гісторыі. Чалавек, які ўзначальваў паўстанне ў варшаўскім гэта ў 1943 годзе, выжыў, і пасля вайны стаў знакамітым польскім лекарам, кардыёхірургам.

Сёння ўзнагадодзяць ляўрэатаў прэміі імя Яна Радовіча «Аноды»

23.05.2021 14:11
Упершыню будзе ўручаная ганаровая ўзнагарода, якую атрымае Ванда Трачык-Стаўска.

Палякі святкуюць 100-годдзе заканчэння ІІІ Сілезскага паўстання

05.07.2021 11:21
У яго выніку да Польшчы была далучаная значная частка Верхняй Сілезіі.