Беларуская Служба

ФРГ павялічвае сваю залежнасць ад расійскага газу

07.04.2021 12:59
Рост спажывання расійскага газу таксама зафіксаваны ў некаторых іншых еўрапейскіх краінах, у тым ліку ў Сербіі (+ 52,3%), Грэцыі (+ 35,9%), Беларусі (+ 13%) і ў Балгарыі (+ 32,9%). 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAlexander Chizhenok/shutterstock

Нямеччына павялічвае сваю залежнасць ад расійскага газу, гэта бачна на паказніках лютага 2021 г. ФРГ значна павялічыла імпарт газу з Расіі. Гэта дазволіла заходнім суседзям Польшчы ўмацаваць свае лідарскія пазіцыі ў класіфікацыі найбуйнейшых еўрапейскіх пакупнікоў расійскага блакітнага паліва, пішуць на польскім партале energetyka24.com.

За гэты перыяд расійскія пастаўшчыкі прадалі Нямеччыне 4,634 млрд м3 прыроднага газу, што ў гадавым вымярэнні азначае рост на 63,3%. У параўнанні са студзенем 2021 года пастаўкі ў Нямеччыну павялічыліся на 13,4%. Рост спажывання расійскага газу таксама зафіксаваны ў некаторых іншых еўрапейскіх краінах, у тым ліку ў Сербіі (+ 52,3%), Грэцыі (+ 35,9%), Беларусі (+ 13%) і ў Балгарыі (+ 32,9%). Агромністае павелічэнне спажывання блакітнага паліва з Расіі адбылося ў Турэччыне, якая ў лютым імпартавала 2,413 млрд кубаметраў, што азначае рост на 115,5% у параўнанні з лютым 2020 года.

На супрацьлеглым баку апынуліся Аўстрыя, Італія і Францыя, якія знізілі закупі расійскага газу на 25%, 77% і 18%. Пра дынаміку спажыванне расійскага блакітнага паліва ў Еўропе пісалі на польскім партале energetyka24.com.

эж

Адмова ад расійскага газу павялічыць энергетычную бяспеку Польшчы

19.11.2019 16:01
PGNiG адмовіўся прадаўжаць з расійскім канцэрнам „Газпром”кантракт на газ.

«Газпром» абавязалі выплаціць Украіне 3 млрд долараў

28.11.2019 11:42
Украінская кампанія падала скаргу на «Газпром» па кантракце на пастаўку газу, падпісаным у 2009 годзе тагачасным прэм’ерам Украіны Юліяй Цімашэнкай.

Польшча не спыняе змагацца супраць Nord Stream 2

24.02.2021 15:02
Падчас паседжання Камітэта па прамысловасці, даследаваннях і энергетыцы еўрадэпутаты абвінавацілі Еўракамісію ў бяздзейнасці.