Беларуская Служба

Каталіцкі касцёл адзначае 30-годдзе адраджэння сваёй дзейнасці

13.04.2021 09:10
Паводле апошняга перапісу насельніцтва, да католікаў адносяць сябе каля 18% вернікаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnethanasus/shutterstock.com

Каталіцкі касцёл адзначае 30-годдзе адраджэння сваёй дзейнасці ў Беларусі.

13 красавіка 1991 года Папа Рымскі Ян Павел ІІ прыняў указ, якім была зацверджана Мінска-Магілёўская архіепархія і мітраполія.

Рыма-каталіцкі касцёл – гэта другая паводле колькасці вернікаў канфесія ў дзяржаве. Паводле апошняга перапісу насельніцтва, да католікаў адносяць сябе каля 18% вернікаў Беларусі.

Адносіны дзяржавы з каталіцкім касцёлам складваюцца па-рознаму. Пасля выбараў прэзідэнта ў жніўні 2020 года, тагачасны галава касцёла арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч не мог вярнуцца ў Беларусь з дзелавой паездкі ў Польшчу. Афіцыйная прычына - несапраўднасць пашпарта. Кандрусевіч не раз заклікаў беларускіх палітыкаў паступаць паводле маральных прынцыпаў. Яму была дазволена вярнуцца на радзіму толькі праз некалькі месяцаў.   

нг

Каталікі патрабуюць спыніць пераслед Тадэвуша Кандрусевіча

04.11.2020 09:00
31 жніўня Тадэвушу Кандрусевічу не дазволілі вярнуцца ў Беларусь з Польшчы.

Тадэвуш Кандрусевіч можа вярнуцца ў Беларусь ужо на Раство

22.12.2020 17:51
Пра тое, што пытанне з вяртаннем у Беларусь Тадэвуша Кандрусевіча будзе вырашана, заявіў 22 снежня міністр замежны Беларусі Уладзімір Макей.

Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь

24.12.2020 13:10
На Каляды Тадэвуш Кандрусевіч адправіць дзве імшы ў Кафедральным касцёле на мінскай Плошчы Свабоды.

Мітрапаліт Кандрусевіч пайшоў на пенсію

03.01.2021 17:06
Апостальская сталіца задаволіла яго прашэнне аб адстаўцы.