Беларуская Служба

У Анжалікі Борыс пагаршаецца стан здароўя

29.11.2021 15:44
Старшыні Саюзу Палякаў у Беларусі Анджаліцы Борыс патрэбная тэрміновая медыцынская дапамога ў турме.
Andżelika Borys
Andżelika BorysAnatol Chomicz/FORUM

У старшыні Саюзу Палякаў у Беларусі Анджэлікі Борыс у жодзінскім СІЗА пагаршаецца стан здароўя.

Саюз Палякаў у Беларусі паведамляе, што зараз Анджаліка Борыс, якая знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА, выглядае вельмі нездарова. Яна мае патрэбу ў тэрміновым аглядзе лекара з выкарыстаннем ультрагукавога абсталявання. Таксама ёй трэба правесці шэраг іншых даследаванняў.
«З апісанняў знешняга выгляду Анджэлікі Борыс відаць, што яна выглядае вельмі змучанай, у яе зямліста-жоўты колер скуры, што можа ўказваць на захворванні печані. Таксама ў яе інтэнсіўна выпадаюць валасы», – паведамляюць у Саюзе Палякаў у Беларусі.

Вядома, што Борыс пакутуе цяжкім захворваннем страўнікава-кішачнага тракту і печані.

Інэса Тодрык-Пісальнік, блізкая знаёмая Анджалікі ўспамінае, што яшчэ да арышту ў Борыс былі частыя галаўныя болі і болі ў жываце, а ў стрэсавых сітуацыях у яе выпадалі валасы.

Без медыцынскіх абследаванняў нельга сказаць, ці з’яўляецца яе слабое здароўе вынікам абвастрэння ўжо наяўных захворванняў ці гэта сімптомы новай хваробы.

Бліжэйшыя паплечнікі Анджалікі Борыс, якіх непакоіць пагаршэнне здароўя калегі, просяць людзей з палітыкі і бізнесу, якія маюць магчымасць звязацца з асобамі, якія прымаюць рашэнні ў органах улады Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваць свае кантакты і неадкладна прыняць меры, каб аказаць Анджаліцы Борыс неабходную прафесійную медыцынскую дапамогу.

Днямі Анжаліцы Борыс падоўжылі ўтрыманне ў СІЗА на чарговыя 3 месяцы. Старшыня СПБ заходзіцца зняволенні ўжо 8 месяцаў.

яс

Пісальнік: «У адносінах з тэрарыстамі трэба выконваць пажаданні тэрарыстаў, але толькі да таго моманту, каб вызваліць закладнікаў»

23.09.2021 15:11
Прайшло паўгода з моманту арышту кіраўніка Саюза палякаў у Беларусі Анжалікі Борыс.

Журналіст Анджэй Пісальнік: Мы павінны змагацца за вызваленне палітвязняў Пачобута і Борыс

23.11.2021 18:45
Анжаліка Борыс і Андрэй Пачобут ад сакавіка гэтага года знаходзяцца ў турме.

У Беларусі закрываюцца польскія школы, спыніў працу Польскі інстытут у Мінску

29.11.2021 15:08
У Беларусі закрываюцца польскія школы, дзейнасць пасольства Польшчы зведзеная да мінімуму.