Беларуская Служба

215 новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

15.06.2021 12:39
Найбольшая колькасць новых заражэнняў  выяўлена ў сталічным - Мазавецкім ваяводстве.
Zdj ilustracyjne
Zdj ilustracyjnePAP/EPA/WAEL HAMZEH

У аўторак, 15 чэрвеня Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 215 новых выпадках заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. За апошнія суткі ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 52 пацыенты. Найбольшая колькасць новых заражэнняў (30 выпадкаў) выяўлена ў сталічным - Мазавецкім ваяводстве.

Агулам, станам на 15 чэрвеня, у Польшчы пацверджаны 2 млн 878 тыс. выпадкаў заражэння каранавірусам. 74 626 жыхароў Польшчы памерлі ў выніку гэтай хваробы.

iar/эж

Толькі 6,1% жыхароў Польшчы верыць, што пандэмія не вернецца

08.06.2021 11:37
Магчыма, таму палякі не адабраюць жорсткіх мераў.

Штучны інтэлект дапаможа ў лячэнні

11.06.2021 13:49
Летась у Сілезскім цэнтры хваробаў сэрца штучны інтэлект машыны HeartLogic прадбачыў, што ў аднаго з пацыентаў выступіць сардэчная недастатковасць.