Беларуская Служба

Па ўсёй Польшчы паліцыя ладзіць «каскадныя» праверкі хуткасці

28.07.2021 12:14
Кіроўца  павінен не толькі выконваць абмежаванні хуткасці, але і ўлічваць такія ўмовы, як рэльеф дарогі, бачнасць, умовы надвор'я або інтэнсіўнасць руху.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneshutterstock.com/OleksSH

Сёння ў сераду, 28 ліпеня паліцыя праводзіць каскадныя праверкі хуткасці па ўсёй краіне.Маштабная праверка заключаецца ў тым, што на кароткім участку размешчана некалькі патрулёў дарожнай паліцыі.Праверкі ўзмоцненыя асабліва ў месцах, дзе раней адбываліся ДТЗ.

Камісар Робер Апас з Бюру дарожнага руху Галоўнай камендатуры паліцыі заявіў, што сённяшняя праверка таксама закліканая звярнуць увагу кіроўцаў на пагрозы на некаторых участках дарог:

-Звяртаемся да кіроўцаў з заклікам, каб яны выконвалі хуткасны рэжым, а таксама дастасоўваліся да ўмоваў руху і звярталі асаблівую ўвагу на месцы павышанай рызыкі: пешаходныя пераходы, роварныя сцежкі і скрыжавання.

Паліцыянты нагадваюць, што ў адпаведнасці з правіламі транспартны сродак павінен не толькі выконваць абмежаванні хуткасці, але і ўлічваць такія ўмовы, як рэльеф дарогі, бачнасць, умовы надвор'я або інтэнсіўнасць руху.

iar/эж


З 1-га чэрвеня ў Польшчы змяняюцца ПДР

01.06.2021 09:54
З 1 чэрвеня пачнуць дзейнічаць новыя абмежаванні хуткасці ў забудаванай мясцовасці, незалежна ад часу максімальна дазволеная хуткасць будзе слкадаць 50 км/г.

Дзень бяспечнага кіроўцы адзначаюць у Польшчы

25.07.2021 10:43
Прадстаўніца Інстытута аўтамабільнага руху Анна Зяліньска даводзіць, што правілы ў першую чаргу служаць нашай бяспецы.