Беларуская Служба

Учора былі зафіксаваныя 424 спробы нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу

20.10.2021 09:31
За дапамогу ў нелегальным перасячэнні польска-беларускай мяжы былі затрыманыя чатыры асобы.
Ілюстрацыяjodylehigh/pixabay.com/CC0

Польская Памежная служба паведаміла, што ўчора былі зафіксаваныя 424 спробы нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. Затрыманыя былі шэсць нелегальных мігрантаў – пяць грамадзян Ірака і адзін грамадзянін Сірыі.

Акрамя таго, за дапамогу ў нелегальным перасячэнні мяжы былі затрыманыя чатыры асобы – грамадзян Польшчы, Сірыі, Ірана і Палестынскіх Аўтаномій.

Паводле дадзеных польскай Памежнай службы, з пачатку кастрычніка адбылося больш за 10 тысяч спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу.

IAR/аз

Учора польскія памежнікі прадухілілі 482 спробы нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі

14.10.2021 16:32
Функцыянеры таксама затрымалі 5 замежнікаў за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы.

«Крызіс на польска-беларускай мяжы можа працягвацца даўжэйшы час»

16.10.2021 15:31
Для яго вырашэння шляхам ціску з боку міжнароднай супольнасці спатрэбіцца больш часу, лічыць кіраўнік Бюро нацбяспекі Польшчы.