Беларуская Служба

Польскі гуманітарны канвой для мігрантаў чакае дазволу на ўезд у Беларусь

24.10.2021 14:44
Гэта трэцяя спроба Польшчы адправіць гуманітарны канвой у Беларусь. Два папярэдніх транспарты афіцыйныя ўлады Беларусі не ўпусцілі на тэрыторыю краіны.
Польскі гуманітарны канвой на шляху да БеларусіPAP/Paweł Supernak

Грузавы канвой з гуманітарнай дапамогай для мігрантаў у Беларусі чакае дазволу на ўезд у памежным пункце пропуску ў вёсцы Баброўнікі на польска-беларускай мяжы. Пра гэта паведаміў кіраўнік урадавага агенцтва стратэгічных запасаў Міхал Кучмероўскі:

-Гуманітарны канвой з дапамогай чакае ў памежным пункце пропуску ў Баброўніках дазволу беларускіх уладаў. Спадзяемся, што на гэты раз яго пусцяць і грузавікі, якія чакаюць на мяжы, змогуць даехаць і выгрузіць абсталяванне, што прызначана на дапамогу неабходную для пераадольвання міграцыйнага: коўдры, палаткі, сродкі асабістай гігіены, абагравальнікі. Мы таксама гатовыя таксама арганізаваць наступны транспарт, калі будзе такая патрэба з беларускага боку. Наступным разам мы можам адправіць прадукты і лекі.

Па словах кіраўніка ўрадавага агенцтва стратэгічных запасаў, рашэнне аб адпраўцы канвою сведчыць аб рашучасці польскіх уладаў дапамагчы і што гуманітарная дапамога будзе спрыяць вырашэнню міграцыйнага крызісу.

Гэта трэцяя спроба Польшчы адправіць гуманітарны канвой у Беларусь. Два папярэдніх транспарты афіцыйныя ўлады Беларусі не ўпусцілі на тэрыторыю краіны.

Гуманітарны канвой дасланы па ініцыятыве прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Гэта дапамога мігрантам, якія блукаюць ля мяжы з Польшчай у сувязі з няўдалай спробай перасекчы ўсходнюю мяжу Еўрапейскага Звязу. З вясны рэжымы Пуціна і Лукашэнкі праводзяць спецаперацыю па развязванню міграцыйнага крызісу на мяжы ЕЗ з Беларуссю.

iar/эж


Уздоўж усходняй мяжы Польшчы праходзяць манеўры Войскаў тэрытарыяльнай абароны

23.10.2021 15:29
Манеўры запланаваныя ў памежнай зоне, але не на тэрыторыі, ахопленай надзвычайным становішчам, кажа палкоўнік Марэк Петшак.

Польшча накіруе ў Беларусь чарговы груз з дапамогай для мігрантаў

23.10.2021 14:32
Гуманітарная дапамога будзе адпраўленая ў Беларусь па ініцыятыве прэзідэнта Анджэя Дуды.