Беларуская Служба

87 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу

22.01.2022 13:04
У апошнія дні не было такой вялікай колькасці мігрантаў, якія спрабавалі прарвацца ў Польшчу, як у мінулыя суткі.
Granica. Ponowny wzrost hybrydowych ataków. Straż Graniczna podała dane z ostatniej doby
Granica. Ponowny wzrost hybrydowych ataków. Straż Graniczna podała dane z ostatniej dobyTwitter/Stanisław Żaryn

За мінулы дзень 87 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу – паведамілі ў памежнай службе. Гэтай ноччу на ўчастку непадалёк ад мясцовасць Чарэмха, група з 10 мігрантаў некалькі разоў набліжалася да мяжы. Калі нелегалы заўважылі польскі патруль, яны адступілі ўглыб Беларусі.

Афіцыйны прадстаўнік памежнай службы Ганна Міхальска кажа, што ў апошнія дні не было такой вялікай колькасці мігрантаў, якія спрабавалі прарвацца ў Польшчу, як у мінулыя суткі.

- Бачна, што мігранты цяпер больш рашуча настроеныя, каб прарвацца праз мяжу. Гэта ўжо не толькі грамадзяне Іраку, але таксама іншых краін – Турцыі, Камеруну, Шры-Ланкі, Емену. Яны прыязджаюць з розных кірункаў, а большасць кажа, што трапіла ў Беларусь праз Расію, каб спрабаваць незаконна перайсці мяжу ў Польшчу.

З пачатку гэтага года зафіксавана 810 спробаў мігрантаў нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі.

IAR PR/нг

Польшча: на тэрыторыі Беларусі ўсё яшчэ знаходзіцца некалькі тысяч чалавек з краін Блізкага Усходу

18.01.2022 18:45
 І гэтую групу людзей беларускія службы могуць скарыстаць дзеля дэстабілізацыі мяжы Еўрапейскага Саюза.

З-за агрэсіі нелегалаў і беларускіх служб адзін чалавек трапіў у шпіталь

20.01.2022 10:50
За апошнія суткі польска-беларускую мяжу спрабавалі перасекчы 38 чалавек.

Памежная служба: Мігранты мяняюць тактыку незаконнага перасячэння мяжы

21.01.2022 19:31
За мінулыя суткі 56 чалавек спрабавалі незаконна перасячы польска-беларускую мяжу, паведамілі польскія памежнікі.